«Заплечнік пілігрыма»: практыкум з пілігрымкі Мінск-Будслаў-2016 |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
27.06.2016 15:54 |
Перад выйсцем пілігрымкі Мінск-Будслаў пілігрымы распавялі пра тое, што яны трымаюць у сваіх заплечніках, каб паспяхова дайсці да мэты. Якраз у той час, калі святая Імша на выйсце пілігрымкі Мінск-Будслаў скончылася, а калона пілігрымаў, якой у гэтым годзе кіруе ў чарговы раз ксёндз Дзмітрый Дубовік, не паспела аформіцца ў стужку пілігрымаў, наш карэспандэнт не стрымаўся, каб не праверыць, што пілігрым нясе ў сваім заплечніку.
Заплечніка ўніверсальнага пілігрыма Юрася, які быў змешчаны на Сatholic.by, недастаткова, трэба ўсё правяраць на практыцы. Юлія Казімірчык, якая ў гэтым годзе ідзе са сваім сябрам Янам з Чэхіі (Ян прыехаў у Беларусь на 11 дзён, і з іх большая палова ў яго выладкавана на пілігрымку) распавяла пра свой набор «неабходнасцяў у заплечніку»: Дажджавік:
Сродак супраць мошак і камароў:
Крэм, які хоць крыху дапаможа, калі ўсё ж такі абгарыш: Бінт — каб ратаваць ногі, калі ім будзе не зусім пад сілу дарога:
Бутэлька вады і ежа на адзін дзень: Месца, на якім змесцяцца на прыпынку сябры:
Пластыры — і гэта толькі на адзін дзень. «Але, — кажа Юлія, — спадзяюся, што яны не спатрэбяцца».
Акуляры: Тэлефон, які, па словах Юліі, не павінен спатрэбіцца таксама:
«І ружанец, канешне, бяру». А гэты прадмет будзе абараняць ад сонца і рукі, і шыю:
І, вядома, капелюшы:
Да гэтага дадаецца і сёлетняя атрыбутыка пілігрымкі Мінск-Будслаў: стужка колеру Панны Марыі і значок:
Іна Саўко з Астравеччыны ў гэтым годзе скончыла 4 курс гістарычнага факультэта БДУ і, толькі здаўшы сесію, скіравалася ў пілігрымку. У гэтым годзе яна ідзе ў другі раз. Першымі Іна дастае Біблію і ружанец, а потым астатняе. Падрабязнасці ў відэа: Назіралі Аксана Ючкавіч, Марына Валасар і Надзея Сянькo |