Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка на сувязі: 21-ы раз у Будслаў пешшу ідуць пілігрымы з Нарачы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.06.2016 18:24

XXI пешая пілігрымка крочыць у Будслаў з парафіі Св. апостала Андрэя ў Нарачы. У трохдзённым духоўным падарожжы да Маці Божай прымаюць удзел 182 чалавекі.

У Год Міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі з’яўляецца падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115-годдзя з дня пабудовы нарачанскага касцёла.

Таксама нарачанцы дзякуюць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы першым Мітрапалітам, прыклаў шмат намаганняў для  станаўлення і развіцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ірына Шнітоўская, фота Ірыны Школікавай,
naracz.na.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.