Перапрашальнае набажэнства ў Бараўлянах |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.09.2005 03:00 |
На пачатку жніўня неустаноўленыя злачынцы на прыкасцельным пляцы ў
Бараўлянах пад Мінскам ноччу спілавалі крыж. Гэта злачынства цяжка
вытлумачыць. Католікі ў Бараўлянах і навакольных мясцовасцях пражывалі
заўсёды. Нават у часы дзяржаўнага атэізму, не маючы іншых магчымасцяў
ездзілі на набажэнствы ў касцёлы ў суседнія парафіі: Краснае,
Рубяжэвічы, Ракаў, Вільню. У мінулыя дзесяцігоддзі ў сувязі з уводам у
гэтай мясцовасці асабліва дзвюх медыцынскіх устаноў рэспубліканскага
значэння на пастаяннае месца жыхарства пераехалі сюды многія католікі
таксама з іншых абласцей: Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай, з раёнаў
Мінскай і Магілёўскай абласцей. Гэта пераважна людзі з медыцынскай
адукацыей.
Калі ж настала магчымасць, католікі Бараўлянаў, так, як і іншыя хрысціянскія супольнасці ў гэтай мясцовасці пад Мінскам, атрымалі ва ўстаноўленым законам парадку ад дзяржаўнай улады пляц пад пабудову святыні. У 2002 годзе на сабраныя сродкі пад кіраўніцтвам айца Ігара Лашука, салезіяніна, збудавалі для малітваў часовую капліцу. Таксама па каталіцкай традыцыі на прыкасцельным пляцы, на якім плануецца пабудаваць касцёл, вернікі паставілі крыж, асвечаны святаром. Напачатку жніўня ноччу крыж быў спілаванынеустаноўленым злачынцам, а пасля таксама ноччу з 30 на 31 жніўня было падпалена падсобнае памяшканне, у якім захоўваліся будаўнічыя інструменты і прылады. У першую нядзелю жніўня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка разам з інспектарам Усходняй акругі салезіянцаў, пробашчам бараўлянскай парафіі і шматлікімі вергікамі правялі прадпісанае ў такіх выпадках касцельным правам экспіяцыйнае набажэнства за зневажанне крыжа. У першы чацвер верасня пасля святой Імшы і набажэнства аб пакліканнях да святарства біскуп Антоні ў прысутнасці пробашча і вернікаў асвяціў нанова пастаўлены крыж на тым самым сесцы, дзе ён стаяў раней і дзе плануецца пабудова касцёла для духоўных патрэб католікаў Бараўлянаў. Разважаючы да далейшых планах у парафіі, біскуп Антоні заахвоціў вернікаў да яшчэ большага згуртавання вакол пастыра парафіі. Пажадаў сабраным, каб у хуткім часе маглі ўзвесці прыгожы касцёл і ў ім праслаўляць Езуса Хрыста, нашага Збаўцу, які ўсіх жыхароў Зямлі адкупіў праз сваю смерць на дрэве Крыжа.
|