Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Катэхетычным каледжы ў Баранавічах з'явіцца музей Бібліі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
09.10.2014 13:28

Адкрыццё музея і прадстаўленай на ім экспазіцыі адбудзецца на завяршэнне біблійнага семінара, які пройдзе ў Баранавічах 11 кастрычніка.

На падрыхтаванай экспазіцыі новастворанага музея асаблівая ўвага будзе звернута на гістарычныя моманты з’яўлення Святога Евангелля. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з копіямі фрагментаў біблійных тэкстаў розных часоў, а таксама копіямі некаторых манускрыптаў.

Як расказаў журналісту Catholic.by дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунда Лазінскага кс. Андрэй Рылка, праца над стварэннем такога музея ішла амаль цэлы год.

Паводле слоў кс. Рылкі, адметнасцю музея стане тое, што яго наведвальнікі змогуць убачыць, як адбываўся працэс перапісвання Кнігі кніг у далёкія часы.

Музей Бібліі адкрыецца ў каледжы 11 кастрычніка на заканчэнне навукова-практычнага семінара на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?». Як удакладніў кс. Андрэй Рылка, для ўдзелу ў семінары на сёння зарэгістравалася ўжо больш за 100 чалавек. У ліку дакладчыкаў на семінары выступяць эксперты з Беларусі, Расіі, Ізраіля і Аўстрыі.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.