Рэзурэкцыйная Імша адбылася ў пінскай катэдры: «Уваскрасенне – перспектыва і надзея для нас» |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
05.04.2015 09:33 |
5 красавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў у пінскім катэдральным касцёле рэзурэкцыйную святую Імшу ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана. «Менавіта дзякуючы таямніцы Вялікадня хрысціянства з’яўляецца рэлігіяй жыцця, а хрысціянская цывілізацыя — цывілізацыяй жыцця,— падкрэсліў у гаміліі біскуп. — Каб гэта зразумець, патрэбна вера». «Сёння мы перажываем велікодную раніцу. Адкрыццё праўды, што магіла пустая, заклікае нас да таго, каб не затрымлівацца над пытаннем “чаму?” і іншымі такімі пытаннямі, — звярнуў увагу пінскі ардынарый. — Таму ўваскрасенне з’яўляецца перспектывай і надзеяй для нас». (AG) |