Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У пінскай семінарыі ўзгадалі яе апекуна св. Тамаша Аквінскага
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.01.2016 11:30

Семінарыйная супольнасць у Пінску адзначыла ўрачыстасць св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла, які з’яўляецца апекуном Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў горадзе над Пінай.

Разам з усёй семінарыйнай супольнасцю ўрачыстасць святкавалі таксама запрошаныя госці, сярод якіх быў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч, кс. Віктар Гайдукевіч SDB, прадстаўнікі духавенства горада Пінска.

Святкаванні пачаліся ўрачыстай цэлебрацыяй Ютрані, пасля якой адбылася сустрэча біскупа Аляксандра Яшэўскага з выхавацелямі і выхаванцамі семінарыі.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Антоні Дзям’янка звярнуўся да ўсіх прысутных са словамі віншавання і прывітання.

«У семінарыйнай супольнасці молімся сёння да Хрыста, нашага Пана і Збаўцы, праз заступніцтва апекуна семінарыі святога Тамаша Аквінскага, за супольнасць пакліканых да святарства, тут прысутных дыяканаў і семінарыстаў, — адзначыў іерарх. — Молімся за фарматараў і выкладчыкаў, якія вызначаны Касцёлам дапамагаць пакліканым семінарыстам і ў дарозе да святарства здабываць патрэбныя ўласцівасці Добрага Пастыра, адміністратара святых сакрамэнтаў».

Тэкст звароту цалкам тут»

На заканчэнне Імшы са словамі віншавання да семінарыйнай супольнасці звярнуўся мансеньёр Марынко Антолавіч.

Аляксей Цвячкоўскі, фота Андрэя Бурака

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.