Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Жлобіне будзе асвечана новая каталіцкая святыня
Беларусь - Пінская дыяцэзія
08.04.2016 12:09

На 18 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкай святыні Маці Божай Каралевы Свету.

Яе будаўніцтва амаль завершана, засталося выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза.

На ўрачыстым адкрыцці чакаецца шмат гасцей, у тым ліку мецэнатаў з краін Еўропы, якія дапамагалі будаваць храм.

Вышыня будучай святыні са шпілем – 36 метраў, яна пабудавана ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі. 18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла ў раёне аквапарку асвяціў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У Жлобіне пакуль ёсць толькі адна каталіцкая парафія – Святога Казіміра, якая размяшчаецца ў маленькай капліцы. У перспектыве магчыма рэгістрацыя новай парафіі Маці Божай Каралевы Свету.

Паводле katolik-gomel.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.