Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фотаздымкі Пінска часоў нямецкай акупацыі з выявамі страчаных сёння касцёлаў выстаўлены на eBay
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.02.2017 08:33

Некалькі арыгінальных фотаздымкаў са старымі відамі Пінска выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне eBay.

f Пра гэта паведамляе media-polesye.by. На паштоўках бачны касцёл св. Станіслава, узарванага бальшавікамі ў 1953 годзе, а таксама Дамініканскі касцёл, разбураны ў 1949 годзе.

Від з вул. Горкага на Дамініканскі касцёл, разбураны ў 1949 г.

Як адзначаюць інтэрнэт-карыстальнікі, фотаздымкі даюць зразумець, што хутчэй за ўсё святыні былі пашкоджаныя да нямецкай акупацыі Пінска — у 1939 годзе падчас уваходжання ў Заходнюю Беларусь бальшавікоў.

На фота: від на касцёл св. Станіслава (узарваны ў 1953 г.)

Раней невядомыя здымкі зроблены салдатамі нямецкіх войскаў, якія акупіравалі сталіцу Палесся ў розныя гады XX cт. Заяўлены кошт на выстаўленыя лоты ад 3, 9 да 4,9 еўра.

Таксама па тэме:

Паводле media-polesye.by (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.