Рэха кінафестывалю «Магніфікат» прайшло ў Мазыры |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.03.2017 10:52 |
З 24 па 27 сакавіка ў кінатэатры «Мір» у Мазыры праходзілі паказы хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм фестывалю «Магніфікат». У цырымоніі адкрыцця рэха фестывалю прымалі ўдзел яго дырэктар рэжысёр Юрый Гарулёў, старшыня епархіальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Аўксенцій Абражэй, супрацоўнікі епархіальнага ўпраўлення і інш. Падчас паказаў гледачы пабачылі такія стужкі, як хроніка-дакументальны фільм «Трасцянец. Мы павінны ім памяць» (2015), а таксама дакументальны фільм рэжысёра з Мазыра Сяргея Гараеўскага «Без права на жыццё» (2016). У завяршэнне рэха фестывалю да гледачоў звярнуліся ігумен Аўксенцій і пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Тадэвуш Волас, якія адзначылі важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў. На працягу трох дзён гледачы пабачылі фільмы рэжысёраў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Таксама прайшла творчая сустрэча з кінарэжысёрам Юрыем Гарулёвым. |