Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кансэкрацыя касцёла ў Бярозаўцы
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.08.2010 14:26

29 жніўня 2010 г. у Бярозаўцы (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат) адбылася кансэкрацыя касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У прывітальнай прамове да сабраных парафіянаў іерарх адзначыў, што шчаслівы стаяць на парозе новай святыні, у якую ўкладзена шмат працы, а таксама любові чалавека да Бога і Касцёла.

Касцёл у Бярозаўцы паўстаў з былога калгаснага будынка. Сёння яго вонкавы і ўнутраны выгляд нічым не нагадваюць аб яго колішнім прызначэнні. Біскуп Уладзіслаў Блін прызнаўся вернікам, што хацеў бы, каб усе новыя касцёлы дыяцэзіі адзначаліся такім вытанчаным мастацкім падыходам і прыгажосцю.

Галоўны праектант бярозаўскага касцёла — пробашч парафіі а. Марэк Пасют OFMCap. Удзячныя парафіяне і біскуп Віцебскі шчыра дзякавалі айцу Марэку за яго працу і руплівасць у справе будаўніцтва святыні. Усім вядома, што айцы капуцыны разам з пробашчам уласнаручна выконвалі многія працы пры рэканструкцыі будынка.

На ўрачыстасць у Бярозаўку прыбылі шматлікія госці з Докшыц і ваколіц. Сярод духавенства прысутнічалі святары Докшыцкага дэканату і браты капуцыны з беларускай віцэ-правінцыі ордэна на чале з а. віцэ-правінцыялам Андрэем Жылевічам OFMCap. На святой Імшы спяваў хор Докшыцкай парафіі і хор супольнасці грэка-католікаў з Віцебска на чале з а. Дзмітрыем Грышанам.

У бярозаўскім касцёле праз задумку а. Пасюта выдатна сплятаюцца дзве хрысціянскія традыцыі: заходняя і ўсходняя. У галоўным алтары змешчаны выявы св. Францішка з Асізі і св. Серафіма Сароўскага, паміж якімі — абраз Маці Божай Вострабрамскай. Як вядома, абраз Маці Божай Міласэрнасці ўшаноўваецца як католікамі, так і праваслаўнымі.

На свяце шмат гаварылася пра еднасць і адзінства. Яно бачна ў жыцці простых людзей у Бярозаўцы. Гэты жывы экуменізм не патрабуе пісьмовых дэкларацый і гучных канферэнцый.

Касцёл у Бярозаўцы невялікі па памерах. Але ён вялікі і велічны з прычыны свайго прызначэння. У ім цэлебруюцца святыя сакрамэнты. У ім святым алеем кансэкраваны сцены і алтар. У ім — жывы Езус у Эўхарыстыі.

Біскуп Уладзіслаў Блін, прамаўляючы гамілію, заклікаў вернікаў пашыраць хрысціянскую любоў і клапаціцца аб сваёй маленькай радзіме, каб беларуская вёска адрадзілася і не вымерла. Іерарх выказаў шчырую надзею, што бярозаўскі касцёл стане месцам аб’яднання і згуртавання парафіянаў і аднавяскоўцаў.

Кс. Віктар Місевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў