Без страху і роспачы ідзём за Хрыстом. Працэсія ў Полацку |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
27.06.2011 18:35 |
Эўхарыстычная працэсія Божага Цела прайшла 26 чэрвеня 2011 г. у Полацку. Людзі, якія ішлі за Хрыстом навакол касцёла, абвяшчалі добрую вестку аб уваскрасенні Пана. Святую Імшу і працэсію ўзначаліў пробашч парафіі Св. Андрэя Баболі кс. Францішак Кісель. У гаміліі святар нагадаў аб тым, што Езус Хрыстус прыйшоў сёння на зямлю, у самотны свет, прынёсшы з сабою радасць. Сапраўды, радасць была ў сэрцы кожнага, хто прыйшоў на ўрачыстасць. Эўхарыстыя з’яўляецца ежай для чалавечай душы. Няварта мець пасілак толькі для цела. Ідучы разам з Хрыстом, людзі нагадвалі апосталаў, якія ўжо не мелі страху і роспачы. Руплівыя вернікі ўпрыгожвалі алтары, каб годна прывітаць Божае Цела. Да Хрыста, які прысутнічаў сярод вернікаў пад відам Цела і Крыві, людзі ўзносілі малітвы просьбы і падзякі. Ірына Грэйць |
Фотарэпартаж |