Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёлу Божага Цела ў Іказні 100 гадоў. Гісторыя святыні
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
18.09.2012 14:19

У гэтым годзе касцёл Божага Цела ў Іказні (Браслаўскі дэканат) святкаваў вялікую дату. Вось ужо сто гадоў як ён не проста ўпрыгожвае вёску, а нясе галоўнае ў сэрцы людзей — веру ў збаўленне, якое прынёс Езус.

Адзiн з уладальнікаў Іказні, канцлер Леў Сапега, нейкі час быў пратэстантам, але ў 1586 г. уступіў у лона Каталіцкага Касцёла. Леў Сапега пачаў шчодра фундаваць каталіцкія святыні. У 1593 г. ён выдаў грамату для іказненскага i пагосцкага храмаў. У грамаце адзначаецца, што ад таго часу святыня, змешчаная на іказненскім рынку, павінна быць толькі касцёлам. Забараняліся ў будучым любыя змены пад страхам страты ўcix тытулаў. Акрамя таго, нагляд за каталіцкай святыняй даручаўся капітуле касцёла святога Станіслава ў Вільні i Езуіцкаму калегіуму.

Іказненскаму касцёлу даваўся надзел вакол храма, дзе былі могілкі; зямля для святароў, пад школу i шпіталь для ўбoгix — побач з касцёлам. На карысць касцёла адышла частка местачковых пляцаў з забудовамі, падданымі i ix павіннасцямі. Касцёл, паводле граматы, атрымаў і тытул Цела i Крыві Езуса Хрыста.

Не выклікае сумненняў, што першыя храмы ў Іказні былі драўляныя. Невядома, ці ўцалела святыня падчас наезду непрыяцеля ў 1515 г. Захавалася сведчанне аб знішчэнні касцёла ў час вайны сярэдзіны XVII ст. У перыяд 1674–1677 гадоў Іказнь наведаў Bізітатар Віленскай дыяцэзіі, суфраган беларускі Мікалай Слупскі. Апісваючы стан касцёла пасля вайны, ён адзначыў: «Іказнь — касцёл драўляны, вялікі, будуецца за кошт Казіміра Caпeгi, ваяводы полацкага, на месцы знішчанага непрыяцелем. У гэты час ужываецца часовае збудаванне...»

Звесткі пра іказненскія святыні XVIII ст. эпізадычныя. У XVII—XVIII стст. парафія адносілася да Браслаўскага дэканата i з’яўлялася адной з самых шматлюдных. У іказненскім касцёле быў ахрышчаны Генрык Дмaxoўcкi (1810–1863 гг.), удзельнік паўстанняў 1830–1831 i 1863–1864 гадоў, вядомы скульптар (псеўданім Генры Сандэрс), працы якога, між іншым, захоўваюцца ў музеi Кангрэса ЗШA. Захавалася «Хроніка» касцёла, складзеная ў 1849 г. Святыня там акрэслена як вясковая, не вельмі прадстаўнічая, сярэдніх памераў, без твораў мастацтва ў інтэр’еры. На пераломе XIX i XX стагоддзяў паўстала неабходнасць будаўніцтва ў Іказні больш капітальных святыняў.

Напрыканцы XIX ст. касцёльныя ўлады ініцыіравалі пытанне аб узвядзені мураванай святыні. У 1900 г. быў зацверджаны праект i каштарыс. Рэалізаваны праект быў у 1906 годзе. Архітэктар праекта — Аляксандр Шпакоўскі, аўтар праектаў каля 40 храмаў на Віцебшчыне. На Браслаўшчыне ён праектаваў лячэбніцу ў Браславе i дрысвяцкую царкву. Але віленскі генерал-губернатар «...не нашел возможности разрешить перестройку иказненского костёла». Пасля першай рэвалюцыі атрымаць дазвол на ўзвядзенне неправаслаўнага храма стала значна прасцей. У 1906 г. зноў пачалася перапіска наконт гэтага. Урэшце ўлады зацвердзілі каштарыс — 27147 рублёў 78 капеек. Кaлi царкву будавалі за кошт дзяржавы, то касцёл узводзіўся коштам збораў і ахвяраванняў. Была выпушчана спецыяльная паштоўка з праектам касцёла, продаж якой даваў дадатковыя грошы.

 


(паштоўка)

 

Стары драўляны храм разабралі. На яго месцы пачалі будоўлю, а вернікі маліліся ў спецыяльным драўляным будынку. 14 верасня 1912 г. пробашч кс. Mixaiл Буклярэвіч рапартуе аб завяршэнні будаўніцтва.

Спецыяльная камісія прызнала, што касцёл пабудаваны «...прочно, правильно и из доброкачественного материала». Старажылы ўспамінаюць, што камяні на будоўлю прывозілі фурманкамі з навакольных палёў, а цэглу paбілі на месцы спецыяльна нанятыя майстры.

Пасля завяршэння касцёла засталося шмат будаўнічых адходаў, ix скінулі ў возера, бо зямля была занадта дарагой, каб яе засмечваць. Узведзеныя святыні служаць вернікам дa гэтай пары і з’яўляюцца ўпрыгажэннем паселішча.

Падрыхтавала Таццяна Фінік

(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў