Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Парыжы асвечаны новыя званы для сабора Нотр-Дам |
04.02.2013 14:59 |
Падчас свята дзяцей, якое адбылося 2 лютага ў Парыжы, арцыбіскуп Парыжскі кардынал Андрэ Вэн-Труа асвяціў новыя званы для сабора Нотр-Дам. Званоў дзевяць, а самы вялікі з іх носіць імя Марыі, Маці Божай.
Званы створаны ў Нармандыі з нагоды 850-годдзя сабора Нотр-Дам. Грошы на іх стварэнне былі сабраны з ахвяраванняў вернікаў. Юбілейныя ўрачыстасці будуць працягвацца ў Парыжы ўвесь год.
Ранейшыя званы сабора былі знішчаны ў канцы ХVIII стагоддзя. Новыя павінны захавацца на 200–300 гадоў. Адзін са званоў носіць імя былога арцыбіскупа Парыжа кардынала Жана-Мары Люсціжэ (Жан-Мары), а іншы — папы Бэнэдыкта XVI (Бенуа-Юзаф).
Сабор Нотр-Дам штогод наведваюць 14 мільёнаў чалавек. На працягу стагоддзяў святыня перажыла розныя здарэнні. Падчас Французскай рэвалюцыі яна была пераўтворана ў «Святыню розуму» і толькі ў 1802 г. вернута католікам. У саборы захоўваецца адна з каштоўнейшых хрысціянскіх рэліквій — цярновы вянок Хрыста.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.