Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Мітрапаліт Іларыён выказаў салідарнасць Касцёлу ў Польшчы з прычыны апаганьвання цудатворнага абраза |
10.01.2013 16:18 |
Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён накіраваў ліст Мітрапаліту Чэнстахоўскаму арцыбіскупу Вацлаву Дэпа, у якім выказаў салідарнасць духавенству і вернікам Касцёла ў Польшчы з прычыны апаганьвання цудатворнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай.
Як інфармуе агенцтва КАІ, арцыбіскуп Вацлаў Дэпа падкрэсліў, што «гэты выраз болю і салідарнасці ў малітве з’яўляецца вялікім дарам» для Касцёла ў Польшчы. Па словах арцыбіскупа, Мітрапаліт Іларыён кажа ў сваім лісце пра «пагрозы з боку сучаснай цывілізацыі, якая супраціўляецца Евангеллю».
Арцыбіскуп Дэпа назваў жэст праваслаўнага іерарха выразам «супольнай дзейнасці на карысць захавання каштоўнасцяў, якія для нас з’яўляюцца каштоўнасцямі жыцця».
Блюзнерскі акт у дачыненні да чэнстахоўскай святыні адбыўся 9 снежня 2012 г. у Яснагурскім санктуарыі. Пасля ранішняй святой Імшы мужчына абліў абраз цёмнай фарбай. Абраз знаходзіцца пад шклом і дзякуючы гэтаму пазбег пашкоджання. Раней салідарнасць Касцёлу ў Польшчы з гэтай прычыны выказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.