Патрыярх Кірыл: важна разумець прыроду актаў вандалізму і адпаведна з гэтым рэагаваць |
05.09.2012 16:26 |
«Гэта кажа аб тым, што з яшчэ большай моцай нам неабходна несці людзям святло евангельскай праўды, пераканаўча пацвярджаючы свае словы добрымі справамі, напоўненымі любоўю да людзей і пачуццём адказнасці за тую справу, якую нам Царква даручыла», — прыводзіць словы кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы агенцтва «Интерфакс». Патрыярх адзначыў, што «важна разумець прыроду гэтых з’яваў і ў адпаведнасці з гэтай прыродай рэагаваць». А сардэчныя адносіны Царквы да кожнага чалавека «здольныя растапіць усялякі лёд адчужэння ў тым выпадку, калі гаворка не ідзе пра свядомую, спланаваную ідэалагічную акцыю, накіраваную на барацьбу з Царквою і тымі каштоўнасцямі, якія Царква прапаведуе». |