Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Супольнасць Віцебскай дыяцэзіі заахвочвае да духоўнай падтрымкі біскупа Уладзіслава Бліна
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.02.2013 13:53

Вестка аб адстаўцы біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, у якую ён падаў за тры дні да адстаўкі папы Бэнэдыкта XVI, стала сапраўды нечаканай. Асаблівы смутак гэта прынесла дыяцэзіянам, якія моляцца за свайго пастыра.

Усе ведаюць біскупа Уладзіслава Бліна як чалавека, які ніколі не наракае. Заўсёды кажа: «Нельга паддавацца! Бо з тобою Бог!». Біскуп часта ўзгадвае і словы св. Паўла: «Адзін сее, другі палівае, а трэці будзе збіраць». Напэўна, гэтыя словы дапамаглі яму прыняць рашэнне аб адстаўцы. Прыкладам для біскупа Уладзіслава з’яўляецца таксама сыход з пасады Віленскага ардынарыя біскупа Юрыя Матулевіча, сёння благаслаўлёнага, праз заступніцтва якога ён горача мoліцца.

25 гадоў таму сённяшні іерарх вярнуўся на зямлю сваіх продкаў, у сваю ўмілаваную Беларусь. Быў накіраваны ва ўсходнюю частку краіны — у Магілёў, дзе аднавіў кадэдру. Аднак з душпастырскай паслугай ён спяшаўся і на поўдзень — ад Гомеля да Мазыра, і на ўсход — аж да Мсціслаўля і Касцюковіч, і на поўнач — да Оршы, Полацка і Віцебска.

13 кастрычніка 1999 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ абвясціў аб заснаванні новай дыяцэзіі — Віцебскай. Першым яе ардынарыем быў прызначаны кс. Уладзіслаў Блін. Стоячы ля вытокаў утварэння новай дыяцэзіі, ён часта забываў аб уласных патрэбах, бо імкнуўся найперш клапаціцца пра чалавека, які 70 гадоў не чуў Евангелля. Віцебская дыяцэзія — гэта маладая дынамічная супольнасць вернікаў і 100 святароў. Найстарэйшым святаром у дыяцэзіі быў біскуп Уладзіслаў Блін.

Клапоцячыся пра душу і цела чалавека, біскуп заснаваў дыяцэзіяльнае дабрачыннае таварыства «Карытас» і шукаў дапамогі для найбяднейшых па ўсім свеце. Біскупа можна было ўбачыць і ля касцёла са скарбонкай, што сведчыла пра яго прастату і пакорнасць.

Рамантаваў капліцы і касцёлы. Будаваў новыя святыні. Так аздабленнем Віцебска стала новая катэдра.

Навуковыя сімпозіумы, фестывалі, дні хрысціянскай культуры, душпастырства студэнтаў, капліцы ў бальніцах і турмах, пілігрымкі, тэле- і радыёперадачы, дыяцэзіяльная газета — усё гэта сведчыць, як рупліва ён шукаў людзей для Хрыста.

Супольнасць Віцебскай дыяцэзіі моліцца, каб Бог заўсёды меў біскупа Уладзіслава ў сваёй апецы, умацоўваў яго здароўе і каб вянцом яго жыцця стала неба, пра якое ён так часта казаў. Дыяцэзіяне таксама з любоўю просяць свайго пастыра аб далейшай малітве за іх і аб благаслаўленні для дыяцэзіі.

Кс. Уладзімір Шымковіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў