Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак наведаў Ватыканскія гроты
Святы Айцец
03.11.2014 12:26

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, Папа Францішак наведаў гроты пад базылікай св. Пятра. Святы Айцец падтрымаў шматгадовую традыцыю малітвы за Пантыфікаў, целы якіх пакояцца ў гэтым месцы, і за ўсіх памерлых.

 
Папа ва ўспамін усіх памерлых вернікаў: «Сёння мы пакліканы памятаць усіх, нават тых, каго ніхто не ўспомніць»
Слова Папы
02.11.2014 17:01

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў, што Касцёл узгадвае ў гэты дзень усіх тых, хто апярэдзіў нас на шляху да вечнасці, і заклікаў памятаць у малітве не толькі пра сваіх блізкіх памерлых, але і пра тых, каго ніхто ўжо не памятае.

 
Святы Айцец узначаліў Імшу на рымскіх могілках
Святы Айцец
02.11.2014 16:42

Падтрымаўшы традыцыю, распачатую святым Янам Паўлам ІІ, Папа Францішак вечарам 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, узначаліў Эўхарыстыю на рымскіх могілках “Campo Verano”.

 
Святы Пасад зацвердзіў новую Канстытуцыю Легіянераў Хрыста
Дзяржава Ватыкан
02.11.2014 15:03

Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця зацвердзіла новую Канстытуцыю манаскай супольнасці Легіянераў Хрыста. Дакумент ужо ўступіў у сілу.

 
Папа Францішак: «Тут, на зямлі, разам з тымі, хто ўвайшоў у вечнасць, мы фарміруем адну сям’ю»
Слова Папы
01.11.2014 18:55

На фундаментальную праўду хрысціянскай веры — еднасць святых — звярнуў увагу Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых.

 
Святы Пасад да ААН: няма больш важнага прыярытэту, чым змаганне з голадам
Дзяржава Ватыкан
31.10.2014 16:51
Велізарная колькасць прадуктаў харчавання марнуецца, у той час як сотні мільёнаў людзей пакутуюць ад хранічнага голаду і харчовай небяспекі. З такімі словамі да ўдзельнікаў 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН звярнуўся Пастаянны назіральнік Святога Пасаду арцыбіскуп Бернардзіто Ауса.
 
Пантыфік: «Жыццё ў Богу неабходна бараніць»
Святы Айцец
31.10.2014 12:35

Хрысціянскае жыццё — гэта пастаянная барацьба, нагадаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі 30 кастрычніка. Пантыфік падкрэсліў, што сатана існуе і супрацьстаяць яму трэба з дапамогай «зброі», якой з’яўляецца праўда, справядлівасць, вера і Божае слова.

 
Папа сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента
Святы Айцец
30.10.2014 18:06

30 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўрапейскага парламента Марціна Шульца. Старшыня Еўрапарламента сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам.

 
Cвяты Айцец моліцца за зніклых мексіканскіх студэнтаў
Святы Айцец
30.10.2014 13:19

Святы Айцец узгадаў пра зніклых 26 верасня 2014 г. 43 мексіканскіх студэнтаў — удзельнікаў маніфестацыі супраць рэформы сістэмы адукацыі, якія паводле версіі паліцэйскіх маглі быць выкрадзены і забіты па загадзе тагачаснага мэра горада Ігуале, звязанага з крымінальнымі групоўкамі, які на дадзены момант хаваецца ад следства.

 
Папа выказаў заклапочанасць з прычыны распаўсюджвання эпідэміі Эбола
Святы Айцец
29.10.2014 17:09

Папа Францішак выказаў заклапочанасць з прычыны распаўсюджвання эпідэміі Эбола, якая асаблівым чынам закранае афрыканскі кантынент і яго самыя бедныя слаі насельніцтва. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 29 кастрычніка Святы Айцец звярнуўся са спецыяльным зваротам на гэтую тэму.

 
Святы Айцец: «Касцёл праз сваю бачную рэальнасць пакліканы штодзённа набліжацца да людзей»
Слова Папы
29.10.2014 13:07

Бачная рэальнасць Касцёла павінна дапамагаць людзям адчуць на сябе спачуваючы і міласэрны позірк Езуса, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 29 кастрычніка. «Перш за ўсё, калі размаўляем пра бачную рэальнасць Касцёла, мы не павінны думаць толькі пра Папу, святароў і кансэкраваных асобаў», — сказаў Пантыфік.

 
Папа прамовіў на пасяджэнні Папскай акадэміі навук
Святы Айцец
29.10.2014 12:25
Свет народжаны не беспарадкам, ён «зыходзіць наўпрост ад Вышэйшага пачатку, які ствараецца з любові.
 
Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі народных рухаў
Святы Айцец
28.10.2014 22:44

28 кастрычніка Папа Францішак удзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам Сусветнай сустрэчы народных рухаў – форума, арганізаванага ў Ватыкане для прадстаўнікоў аб’яднанняў бедных рабочых і сялян, людзей, не маючых зямлі і даху над галавой, карэнных народаў Лацінскай Амерыкі, вымушаных жыць і працаваць на перыферыях грамадства і бараніць уласныя інтарэсы, кансалідуючыся ў народныя рухі, не маючы права на арганізацыю традыцыйных прафсаюзаў.

 
У Ватыкане адкрыты скульптурны бюст Бэнэдыкта XVI
Дзяржава Ватыкан
27.10.2014 13:49

27 кастрычніка ў Папскай акадэміі навук быў адкрыты скульптурны бюст Бэнэдыкта XVI на знак пашаны да Пантыфіка на пенсіі і яго ўкладу ў развіццё навукі. У цырымоніі адкрыцця скульптурнага бюста прыняў удзел Папа Францішак.

 
Папа Францішак: «Нельга любіць Бога без любові да бліжняга і любіць бліжняга без любові да Бога»
Слова Папы
26.10.2014 16:28

“Мы больш не можам аддзяляць рэлігійнае жыццё ад служэння братам, тым канкрэтным братам, якіх мы сустракаем. Мы не можам ужо больш аддзяляць малітву, сустрэчу з Богам у сакрамэнтах, ад выслухоўвання бліжняга, ад блізкасці да яго жыцця, асабліва яго ранаў”, - сказаў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 26 кастрычніка.

 
<< Першая < Папярэдняя 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 Наступная > Апошняя >>

Старонка 114 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.