Папа Францішак напісаў ліст прэм’ер-міністру Аўстраліі Тоні Эботу, які будзе старшынёй на 9-м саміце лідараў краін «Групы 20», што пройдзе 15-16 лістапада ў Брысбене (Аўстралія). Пантыфік вітае тое, што форум сканцэнтруецца на намаганнях па аднаўленні ўстойлівага і стабільнага росту сусветнай эканомікі, і нагадвае, што тут «фундаментальным імператывам з’яўляецца стварэнне годнай і стабільнай занятасці для ўсіх».
Папа ўстанавіў у рамках Кагрэгацыі Веравучэння спецыяльную Калегію з кардыналаў і біскупаў, якая будзе займацца кананічнымі злачынствамі больш сур’ёзнай натуры, якія былі здзейнены супраць маралі або адносяцца да надужыванняў у здзяйсненні сакрамэнтаў, аб якіх гаворыцца ў 1-6 параграфах Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Sacramentorum Sanctitatis Tutela».
Гуманітарны крызіс у Заходняй Афрыцы, выкліканы эпідэміяй Эболы, і іншыя міжнародныя праблемы абмеркаваў Папа Францішак з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамам, якога прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 10 лістапада.
Жыць у братэрстве, шмат маліцца і станавіцца сапраўднымі місіянерамі — з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да французскіх семінарыстаў, якія 10 лістапада завяршылі двухдзённую пілігрымку ў марыйны санктуарый у Лурдзе.
«Касцёл з’яўляецца знакам і прадвеснікам новага чалавецтва, калі жыве і распаўсюджвае сваім сведчаннем Евангелле, пасланне надзеі і прымірэння паміж усімі людзьмі», — адзначыў Папа Францішак у разважанни перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 9 лістапада.
«Дзе існуе сцяна — там існуе закрытасць сэрца. Патрэбны масты, а не муры», — адзначыў Папа Францішак 9 лістапада ў звароце да вернікаў, сабраных у Ватыкане на надзельнай малітве «Анёл Панскі», узгадваючы пра 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны, сімвалу «ідэалагічнага раздзялення Еўропы і ўсяго свету».
7 лістапада падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў васьмі будучых благаслаўлёных.
8 лістапада Папа Францішак здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы. Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, які да гэтага дня з’яўляўся прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, стаў патронам Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна. Яго месца заняў былы сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.
Манаскае жыццё, дзякуючы сваёй прывабнасці, дапамагае Касцёлу пашырацца, адзначыў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для членаў італьянскай Канферэнцыі вышэйшых настаяцеляў манаскіх супольнасцяў 7 лістапада.
З 19 красавіка па 24 чэрвеня 2015 г. у Турыне (Італія) будзе выстаўлена Турынская плашчаніца. Аб праграме будучай падзеі, цэнтральным пунктам якой будзе візіт у Турын Папы Францішка, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане мясцовы арцыбіскуп Чэзарэ Назілья.
21 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак наведае італьянскі Турын, каб памаліцца перад знакамітай Турынскай плашчаніцай і ўшанаваць памяць ураджэнца гэтай зямлі св. Яна Боско з нагоды 200-годдзя з дня яго нараджэння. Аб гэтым Пантыфік абвясціў асабіста на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 5 лістапада.
Палажэнні ўступілі ў сілу 5 лістапада пасля публікацыі ў «L’Osservatore Romano», а затым у афіцыйным каментары «Acta Apostolicae Sedis». Яны былі складзены ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Рады кардыналаў для дапамогі Пантыфіку ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы рэформы Рымскай Курыі.
Біскупскаму служэнню прысвяціў сваю катэхезу Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 5 лістапада на плошчы св. Пятра. Пантыфік адзначыў, што ў прысутнасці і служэнні біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў можна распазнасць сапраўднае мацярынскае аблічча Касцёла.
Мы павінны дзейнічаць у духу пакоры і гармоніі, не шукаючы сваіх уласных інтарэсаў; суперніцтва і ганарыстасць — два “чарвякі”, якія аслабляюць Касцёл, адзначыў Папа 3 лістапада ў гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.