Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак: хто мужна прызнае свой грэх, той адкрываецца на ласку Хрыста
Святы Айцец
18.09.2014 13:41

Мужнасць прызнаваць у сабе грэшніка адкрывае нас на ласку Езуса і Яго прабачэнне, нагадаў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі 18 верасня ў Ватыкане.

 
Святы Айцец просіць падтрымаць малітвай яго візіт у Албанію
Святы Айцец
17.09.2014 15:24

Папа Францішак папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы свайго Апостальскага падарожжа ў Албанію, якое адбудзецца 21 верасня. Звяртаючыся да ўдзельнікаў агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, Пантыфік адзначыў, што «вырашыў наведаць гэтую краіну, таму што яна шмат пакутавала ад жудаснага атэістычнага рэжыму», а сёння ў ёй «рэалізуецца мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі кампанентамі».

 
Папа Францішак: «Касцёл задуманы для евангелізацыі і сустрэчы з усімі»
Слова Папы
17.09.2014 14:09

Пра значэнне паняццяў «каталіцкі» і «апостальскі» ў адносінах да Касцёла распавёў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 17 верасня. Пантыфік нагадаў, што яшчэ ў першыя стагоддзі хрысціянства св. Кірыл Александрыйскі сцвярджаў, што «Касцёл называецца каталіцкім – гэта значыць паўсюдным – таму што раскінуўся з аднаго да другога краю зямлі; а таксама таму, што паўсюдна, і без выключэння, навучае ўсім праўдам, якія павінны дасягнуць розуму людзей, адносна як нябесных, так і зямных спраў».

 
У Ватыкане праходзіць пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу
Дзяржава Ватыкан
16.09.2014 12:32

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэфармавання Рымскай Курыі пачала сваё шостае пасяджэнне, якое будзе праходзіць да 17 верасня 2014 г. На працягу гэтых дзён іерархі абмяркоўваюць актуальныя праблемы Каталіцкага Касцёла і ватыканскіх устаноў.

 
Агучаны падрабязнасці візіту Святога Айца ў Албанію
Святы Айцец
15.09.2014 16:34

Візіт Папы Францішка ў Албанію, які адбудзецца 21 верасня 2014 г., мае дзве галоўныя мэты: ушанаванне памяці мучанікаў ваяўнічага атэізму і падтрымка далейшага мірнага суіснавання паміж прадстаўнікамі розных рэлігій. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

 
Папа Францішак: «Праз Крыж Хрыстус перамог зло»
Слова Папы
14.09.2014 19:27

“Праз Крыж Хрыстус перамог зло, была пераможана смерць і мы атрымалі жыццё, была адноўлена надзея. Крыж Хрыста - гэта наша адзіная сапраўдная надзея!” - сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 14 верасня 2014 г., y свята Узвышэння Святога Крыжа.

 
Папа Францішак удзяліў дваццаці парам сакрамэнт сужэнства
Святы Айцец
14.09.2014 19:05

14 верасня 2014 г. падчас святой Імшы Папа Францішак удзяліў сакрамэнт сужэнства дваццаці парам. Імша адбылася ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане.

 
Папа ўзначаліў Імшу на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса ў памяць ахвяр І Сусветнай вайны
Святы Айцец
13.09.2014 20:41

13 верасня 2014 г. Папа Францішак узначаліў святую Імшу на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса, пабудаванага ў памяць аб ахвярах І Сусветнай вайны ў мястэчку Рэдзіпулья на поўначы Італіі. Падчас Імшы, успамінаючы пра загінуўшых ва ўсіх узброеных канфліктах, Святы Айцец адзначыў, што вайна – гэта шаленства планавальнікаў тэрору і гандляроў зброяй.

 
Напярэдадні Сіноду Біскупаў у Ватыкане адбудзецца малітоўнае чуванне
Дзяржава Ватыкан
13.09.2014 20:28

ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне на плошчы св. Пятра. Канферэнцыя Біскупаў Італіі заклікае вернікаў Вечнага горада прыйсці на галоўную ватыканскую плошчу вечарам 4 кастрычніка 2014 г., каб памаліцца аб плённасці форума.

 
Папа Францішак наведае Турцыю
Святы Айцец
12.09.2014 16:50

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў журналістам, што Апостальская Сталіца атрымала афіцыйнае запрашэнне Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдагана. Падарожжа Папы адбудзецца напрыканцы лістапада 2014 г.

 
Папа прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент
Святы Айцец
11.09.2014 16:46

Папа Францішак прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент і звярнуцца да яго дэпутатаў з прамовай. Візіт Святога Айца ў Страсбург адбудзецца 25 лістапада 2014 г., паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

 
Папа Францішак удзеліць сакрамэнт сужэнства 20 парам
Святы Айцец
11.09.2014 14:07

За некалькі тыдняў да пачатку ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай праблемам сям’і, Папа Францішак удзеліць сакрамэнт сужэнства дваццаці парам. Цырымонія адбудзецца 14 верасня 2014 г. у базыліцы св. Пятра.

 
Папа Францішак: «Хрысціянін абавязкова павінен быць міласэрным»
Слова Папы
10.09.2014 13:59

“Хрысціянін абавязкова павінен быць міласэрным, таму што гэта самае галоўнае ў Евангеллі. Верны гэтаму навучанню, Касцёл не можа не паўтараць тое самае сваім дзецям: “Будзьце міласэрнымі”, як Айцец, і як Езус”, - на гэта звярнуў увагу Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 10 верасня 2014 г.

 
Апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў
Дзяржава Ватыкан
09.09.2014 16:45

9 верасня 2014 г. быў апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у канктэксце евангелізацыі”, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка. Паводле дакумента, распаўсюджанага Генеральным сакратарыятам Сіноду, у яго працах будуць прымаць удзел 253 чалавекі.

 
Святы Айцец паабяцаў малітоўную падтрымку родным журналіста, забітага ў Іраку
Святы Айцец
09.09.2014 15:22

Папа Францішак запэўніў у духоўнай блізкасці і малітоўнай падтрымцы бацькоў і сваякоў амерыканскага журналіста Стывена Джоэля Сотлафа, варварскі забітага тэрарыстамі так званай “Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванты” – джыхадзісцкай групоўкі, якая дзейнічае на Блізкім Усходзе. У тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара кардынала Пьетро Параліна адзначаецца, што Пантыфік глыбока засмучаны навіной аб трагічнай смерці рэпарцёра.

 
<< Першая < Папярэдняя 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 Наступная > Апошняя >>

Старонка 120 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.