Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


«Эўхарыстыя — не прывілей для духоўна здаровых, гэта лекі для хворых»
Дзяржава Ватыкан
07.10.2014 14:53
Новыя выклікі, з якім сутыкаюцца сем’і, абмяркоўваюць на ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Ватыкане. У панядзелак падчас вечаровай «кангрэгацыі» распачаліся асобныя выступленні біскупаў.
 
Папа Францішак у 2015 годзе наведае Францыю
Святы Айцец
07.10.2014 14:13

У 2015 г. адбудзецца Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Францыю. А ўжо ў бягучым годзе 25 лістапада Пантыфік наведае еўрапейскі парламент у Страсбургу.

 
Навіны Сіноду: сямейная пара расказала пра гомасексуальнасць, якую сустракае ў штодзённасці
Дзяржава Ватыкан
07.10.2014 12:51

Аўстралійская сямейная пара распавяла ўдзельнікам Сіноду Біскупаў у Ватыкане пра вопыт сустрэчы гомасексуальнасці ў сваім акружэнні. Рон і Мэвіч Пірола з Сіднея распавялі ўдзельнікам Сіноду пра сужэнства і сям’ю іх сяброў — каталіцкую сямейную пару, сын якіх прызнаўся бацькам у сваёй гомасексуальнасці і папрасіў дазволу запрасіць свайго партнёра на святкаванне Калядаў.

 
Беатыфікацыя Паўла VI адбудзецца на канец Сіноду Біскупаў
Дзяржава Ватыкан
06.10.2014 17:48

Папа Павел VI будзе абвешчаны благаслаўлёным 19 кастрычніка напрыканцы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, які распачаўся ў Ватыкане 5 кастрычніка. Канчатковая дата стала вядома нядаўна.

 
Святы Айцец даў некаторыя парады ўдзельнікам Сіноду Біскупаў
Святы Айцец
06.10.2014 11:53

Папа Францішак жадае, каб удзельнікі Сіноду Біскупаў выказваліся ў поўнай свабодзе і не баючыся таго, што Пантыфік можа мець іншы пункт гледжання. Менавіта ў гэтым, па словах Святога Айца, праяўляецца сінадальнасць. 6 кастрычніка падчас адкрыцця працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства Святы Айцец даў яго ўдзельнікам некаторыя парады.

 
Папа Францішак: «Каб сям’я магла з надзеяй і ўпэўненасцю добра расці, яна павінна харчавацца Божым словам»
Слова Папы
05.10.2014 21:45

Пра тое, што Біблія павінна быць у кожнай сям’і, «каб чытаць яе часта», бо «такім чынам сям’я расце, пілігрымуе са святлом і сілай Божага слова», казаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 5 кастрычніка.

 
Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы»
Святы Айцец
03.10.2014 16:30

3 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся з іерархамі, якія прымалі ўдзел у генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы», што праходзіла ў мінулыя дні ў Рыме. Касцёл у Беларусі прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па справах сям’і.

 
Удзельнікі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» абмеркавалі ўспрыманне Апостальскай адгартацыі ў сваіх краінах (абноўлена)
Дзяржава Ватыкан
03.10.2014 10:53

Другая сесія пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і супакой»), якое распачалося 1 верасня ў Ватыкане, была прысвечана аналізу энцыклікі Бенедыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») і Апостальскай адгартацыі Папы Францішка «Evangelii gaudium» («Радасць Евангелля»). Пра гэта з Рыма перадае спецыяльны карэспандэнт Catholic.by.

 
Што абмяркуюць на ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Рыме?
Дзяржава Ватыкан
02.10.2014 16:13

Генеральны дакладчык III Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў кардынал Пэтэр Эрдо даў інтэрв’ю італьянскаму парталу www.rossoporpora.org. Іерарх падкрэсліў, што асноўнай тэмай дыскусіі стануць сямейныя каштоўнасці. На яго думку, трэба весці дыялог з сучаснымі мужчынамі і жанчынамі, каб «евангельскія каштоўнасці былі для іх не толькі прымальнымі, але і прывабнымі, здольнымі зрабіць наша жыццё шчаслівым».

 
Сацыяльны катэхізіс Касцёла можа быць распрацаваны ў Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
02.10.2014 12:20

Удзельнікі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і супакой»), якое распачалося 1-га верасня ў Рыме, выказалі думку аб неабходнасці стварэння сацыяльнага катэхізіса. Пра гэта з Ватыкана перадае карэспандэнт Сatholic.by.

 
Папа Францішак: «У супольнасці квітнеюць дары, якімі нас напаўняе Бог»
Слова Папы
01.10.2014 13:43

Пра тое, што з самага пачатку Пан адарыў Касцёл дарамі свайго Духа, зрабіўшы яго пастаянна жывым і плённым, нагадаў Папа Францішак 1 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Пантыфік прысвяціў катэхезу некаторым з гэтых дароў, якія з’яўляюцца найбольш каштоўнымі для будавання і актыўнасці хрысціянскай супольнасці, — харызматам.

 
Ватыкан ахвяраваў 100 тысяч еўра музею «Аўшвіц-Біркенаў»
Святы Айцец
30.09.2014 16:50

Папа Францішак падтрымаў ініцыятыву ахвяраваць 100 тысяч еўра фонду «Аўшвіц-Біркенаў», які апякуецца аднайменным музеем, створаным на тэрыторыі комплекса канцэнтрацыйных лагераў часоў ІІ Сусветнай вайны каля польскага Асвенцымa.

 
У Ватыкане збяруцца Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе
Дзяржава Ватыкан
30.09.2014 12:52

Апостальскія Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе, збяруцца ў Ватыкане 2–4 кастрычніка. Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята і Папам Францішкам.

 
У Ватыкане агучылі тэму 49-га Сусветнага дня СМІ
Дзяржава Ватыкан
29.09.2014 17:22

29 верасня ў Ватыкане была абвешчана тэма наступняга 49-га Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі: «Камунікацыя, якая паказвае сям’ю ў якасці прывілеяванага месца сустрэчы ў бескарыслівай любові». Яна спасылаецца на два папярэднія Сіноды Біскупаў і пазачарговую сесію, якая пройдзе ў кастрычніку.

 
У Апостальскай Сталіцы адбылося свята пажылых людзей
Святы Айцец
28.09.2014 14:52

28 верасня ў Ватыкане прайшло свята пажылых людзей пад дэвізам “Благаслаўленне на доўгае жыццё”. Яшчэ задоўга да яго пачатку плошчу св. Пятра запоўнілі дзясяткі тысяч бабуль і дзядуляў, якія прыбылі з больш чым 20 краін свету разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі.

 
<< Першая < Папярэдняя 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 Наступная > Апошняя >>

Старонка 118 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.