На ўдзел Елізаветы ІІ у справе ўстанаўлення свабоды, справядлівасці і дэмакратыі, а таксама супрацоўніцтва і ўзаемапавагі паміж вызнаўцамі розных рэлігій звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI у пасланні каралеве на 60-годдзе яе праўлення на брытанскім троне.
«Папа абвяшчаў нам добрую навіну пра сям’ю», — адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Дырэктар Прэс-службы Апостальскай Сталіцы паведаміў, што Бэнэдыкт XVI перажываў візіт у Мілан, дзе праходзіла VII Сусветная сустрэча сем’яў, з «радасцю і вялікім энтузіязмам».
«Хоць часам можна думаць, што лодка Пятра знаходзіцца сярод супраціўных вятроў, аднак мы бачым, што Пан прысутны, жывы, што Уваскрослы Хрыстус сапраўды жыве і трымае ў руках уладу над светам і над чалавечымі сэрцамі», — такія словы прамовіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне ўрачыстага абеду ў рэзідэнцыі арцыбіскупа Мілана.
«Ніякая людская ўлада не можа разглядацца як боская, а значыць, ніводзін чалавек не можа быць уладаром іншага чалавека», — з такімі словамі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да італьянскіх палітыкаў. Сустрэча прайшла 2 чэрвеня ў Мілане, куды Пантыфік прыбыў на Сусветную сустрэчу сем’яў.
«З Беззаганнага Сэрца Марыі сёння мы прагнем пачарпнуць новы давер, каб даць напоўніць сябе яе радасцю, якая знаходзіць сваю найглыбейшую крыніцу ў Пану», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі ля Гроту Маці Божай з Люрд у Ватыканскіх садах. Увечары 31 мая 2012 г. там адбылася традыцыйная ружанцовая працэсія са свечкамі на заканчэнне месяца мая, прысвечанага Панне Марыі.
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала дэкларацыю ў сувязі з нядаўняй крывавай расправай у сірыйскім горадзе Хула, у выніку якой загінулі каля ста чалавек, у тым ліку шмат дзяцей.
28 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Коста-Рыка Лаўру Чынчылья. Затым Прэзідэнт гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны сустрэлася з дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
28 мая спаўняецца 35 гадоў з дня прыняцця біскупскай сакры цяперашнім папам Бэнэдыктам XVI. Менавіта ў гэты дзень у 1977 г. прафесар Рэгенсбургскага ўніверсітэта кс. Ёзаф Ратцынгер прыняў біскупскае пасвячэнне ў мюнхенскім архікатэдральным касцёле.
«Пяцідзясятніца — гэта свята адзінства, узаемаразумення і згодных адносінаў паміж людзьмі», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI падчас святой Імшы ў нядзелю Спаслання Духа Святога. Сёлета ўрачыстасць прыпала на 27 мая.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ўдзельнікаў Першага ўсеўкраінскага эўхарыстычнага кангрэса. Аб гэтым паведаміў Пантыфік у пасланні кардыналу Анджэла Камастры, які стане яго спецыяльным прадстаўніком на закрыцці гэтага форуму. Кангрэс праходзіць з 26 мая па 3 чэрвеня ў Кіеве і Львове на тэму «Езус Хрыстус учора, сёння і навякі той жа».
24 мая 2012 г. старшыня Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў кардынал Антоніа Марыя Вэльё выступіў у рымскім Цэнтры амерыканскіх даследаванняў. У сваёй прамове іерарх звярнуў увагу на цяжкі лёс жанчын-эмігрантак.
У чацвер 24 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыях Прэзідэнта Балгарыі Расэна Плеўнеліева і прэм’ер-міністра Македоніі Ніколу Груеўскага. Абодва палітыкі прыехалі ў Рым на традыцыйную пілігрымку з нагоды дня святых Кірыла і Мяфодзія.
Тэма новай евангелізацыі знаходзілася ў цэнтры прамовы Бэнэдыкта ХVI да італьянскіх біскупаў. Сустрэча адбылася 24 мая і была прымеркавана да заканчэння пленарнага пасяджэння італьянскага епіскапату.
У Ватыкане была сфарміравана адміністрацыйная рада фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Узначаліў яе старшыня фонду кардынал Маўра Пьячэнца, а намеснікам стаў Ёган Фрэйхер Хеерман.
23 мая 2012 г. дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ выступіў на пасяджэнні італьянскай міжпарламенцкай групы. Сустрэча была прысвечана сям’і.