16 красавіка 2012 г. Святому Айцу Бэнэдыкту XVI споўнілася 85 гадоў. У госці да Пантыфіка прыехаў яго брат кс. прэлат Георг Ратцынгер, аднак вялікіх урачыстасцяў у гэты дзень не плануецца.
У другой палове красавіка Кангрэгацыя Веравучэння на сваёй звычайнай пленарнай сесіі павінна будзе вырашыць пытанне цэлебрацыі Эўхарыстыі ў рамках руху «Неакатехуменальны шлях».
З нагоды 85-й гадавіны нараджэння Бэнэдыкта XVI у зале Паўла VI у Ватыкане прагучыць сімфонія-кантата Фелікса Мендэльсона «Песня хвалы». Адбудзецца гэта 16 красавіка 2012 г.
Незвычайны падарунак атрымаў Святы Айцец на 85-годдзе, якое адзначыць 16 красавіка. Баварскае выдавецтва «Media Maria Verlag» выпусціла кнігу пад назвай «Бэнэдыкт XVI — выдатныя асобы распавядаюць пра Папу».
У Велікодны панядзелак 9 красавіка 2012 г. перад малітвай «Regina Caeli» Святы Айцец прамовіў да вернікаў у летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, куды прыехаў на кароткі адпачынак пасля Вялікага тыдня.
Вечарам у Вялікі чацвер 5 красавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу Вячэры Пана. Падчас літургіі, што адбылася ў Папскай базыліцы св. Яна на Латэране, Пантыфік абмыў ногі дванаццаці святарам Рымскай дыяцэзіі, як падчас Апошняй Вячэры гэта сваім вучням зрабіў сам Хрыстус.
У Вялікі чацвер 5 красавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу Хрызму разам са шматлікімі іерархамі і святарамі. У сваёй гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на пагрозу, якая можа ўзнікаць над сапраўдным выкананнем місіі Касцёла з прычыны непаслухмянасці святароў.
З нагоды велікодных святаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падаруе падлеткам, якія знаходзяцца ў рымскай вязніцы для непаўналетніх, вялізнае шакаладнае яйка.
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Жан Луі Таран накіраваў пасланне да будыстаў з нагоды свята Весак. Дзень нараджэння Буды ў Японіі адзначаць 8 красавіка, а ў іншых краінах Далёкага Усходу — у пачатку мая.
Ва ўрачыстасць Пальмовай нядзелі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Падчас Імшы Пантыфік благаславіў аліўкавыя галінкі, якія прынеслі з сабой вернікі і якія падрыхтавалі тэхнічныя службы Ватыкана.
Цікава, як выглядае дзень Папы Рымскага? Кіраваць паўсюдным Касцёлам і быць у курсе падзей ва ўсім свеце — няпростая справа. Італьянскі журналіст Альда Марыя Валлі дае кароткае апісанне аднаго дня Святога Айца Бэнэдыкта XVI.
Ватыканская Кангрэгацыя Божага Культу і дысцыпліны Сакрамэнтаў адобрыла прадстаўлены амерыканскім епіскапатам «Абрад благаслаўлення дзіцяці ва ўлонні маці». У хуткім часе дакумент будзе апублікаваны на англійскай і іспанскай мовах і з’явіцца ва ўсіх амерыканскіх парафіях да 13 мая.
21 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Імі сталі: арцыбіскуп Дурбана кардынал Уільфрыд Фокс Напіер і біскуп Аўгсбурга на пенсіі Вальтэр Мікса.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI штодня моліцца на ружанцы перад абразом Маці Божай Гвадэлупскай. Такім чынам Пантыфік рыхтуецца да візіту ў Лацінскую Амерыку.
19 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха Александрыйскага Шэнуды ІІІ, які памёр 17 сакавіка.