22 мая 2012 г. у Ватыкане была прэзентавана кніга «„Ключы“ Бэнэдыкта XVI да інтэрпрэтацыі Другога Ватыканскага Сабору». Гэта калектыўная праца, у якой разгледжаны разнастайныя аспекты так званай «герменеўтыкі безупыннасці», якую выкарыстоўвае цяперашні Папа для разумення Сабору.
21 мая ў Герцагскай зале Апостальскага палацу ў Ватыкане адбыўся ўрачысты абед Бэнэдыкта XVI з членамі Калегіі кардыналаў. Такім чынам Святы Айцец хацеў падзякаваць сваім найбліжэйшым супрацоўнікам за віншаванні, якія атрымаў з нагоды свайго 85-годдзя.
Новым Апостальскім нунцыем у Харватыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Алесандра Д’Эрыка, які дагэтуль выконваў гэтую місію ў Босніі і Герцагавіне, а таксама ў Чарнагорыі.
Сумнеўнай і паклёпніцкай журналісцкай ініцыятывай Апостальская Сталіца назвала кнігу італьянскага журналіста Джанлуіджы Нуцы «Яго Святасць». Кніга ўключае ў сябе асабістую перапіску Святога Айца і яго супрацоўнікаў, а значыць з’яўляецца парушэннем правоў на недатыкальнасць асабістага жыцця.
«Унебаўшэсце кажа нам, што ў Хрысце наша чалавечнасць узносіцца да вышыняў Бога», — з такімі словамі звярнуўся да сабраных на плошчы Св. Пятра ў Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 20 мая перад трыдыцыйнай малітвай «Regina Caeli» Папа, разважаючы над Унебаўшэсцем Пана, якое ў многіх краінах адзначаецца не ў чацвер, а ў бліжэйшую нядзелю, заклікаў вернікаў, гледзячы ў неба, быць сведкамі Божага жыцця на зямлі.
Увечары 16 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паглядзеў фільм «Марыя з Назарэта» («Maria di Nazareth»), які дэманстраваўся ў Клеменцінскай зале Апостальскага Палаца.
Увечары 16 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паглядзіць фільм «Марыя з Назарэта» («Maria di Nazareth»), які будзе дэманстравацца ў Клеменцінскай зале Апостальскага Палаца.
19 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі прадстаўнікоў трох найбуйнейшых касцёльных арганізацый ў Італіі: Федэрацыі хрысціянскіх службаў міжнародных валанцёраў, Касцёльны рух культурных ініцыятыў і Хрысціянскі рух працаўнікоў.
У нядзелю 13 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пабываў у Таскане. Праграма візіту ў гэты рэгіён Італіі ахоплівала наведванне трох месцаў: горада Арэцца, санктуарыя ў Ла Вэрна і горада Сансэльпокра.
11 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў у Апостальскім палацы нацыянальных дырэктараў Папскіх місійных таварыстваў з розных краін свету, якія сабраліся ў Рыме на сваёй штогадовай асамблеі.
10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў 17 дэкрэтаў, якія датычаць беатыфікацыі 52 чалавек з Італіі, Аўстрыі, Эквадора, Чэхіі, Іспаніі, ЗША, Бразіліі, Францыі і Германіі. Сёння Пантыфік сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амато.
10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з лідарамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы Папа адзначыў высокі дынамізм паўднёваамерыканскіх іўдзейскіх супольнасцяў у краінах каталіцкай большасці. Асабліва добрыя адносіны паміж Касцёлам і паслядоўнікамі іўдаізму назіраюцца ў Аргенціне і Бразіліі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага біскупа Сеула (Карэя). Ім стаў 68-гадовы Эндру Еом Су Юнга. Яго папярэдніку споўнілася 80 гадоў і Пантыфік прыняў прашэнне аб адстаўцы.
Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана з нагоды пачатку 7-га года Пантыфікату Бэнэдыкта ХVI зробіць Святому Айцу музычны падарунак. 11 мая 2012 г. у Ватыкане адбудзецца канцэрт. Пад кіраўніцтвам вядомага італьянскага дырыжора Рыкарда Муці аркестр і хор Рымскай оперы выканаюць «Магніфікат» Антоніо Вівальдзі і «Stabat Mater» i «Te Deum» Джузэпэ Вэрдзі.
6 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». У прамове Папа звярнуўся да тэксту нядзельнага Евангелля, дзе Хрыстус параўноўваецца з вінаграднай лазой: «Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец мой — вінаградар» (пар. Ян 15, 1).