4 мая Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы ад новых паслоў, якія будуць прадстаўляць Арменію, Ірландыю, Малайзію, Фіджы і Эфіопію пры Святым Пасадзе. У прамове да іх Святы Айцец падкрэсліў неабходнасць хуткага рэагавання на выклікі, бо планета стала зусім «маленькай», дзякуючы сродкам камунікацыі.
15 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае мястэчка Фраскаці каля Рыма. Тут раніцай Пантыфік узначаліць літургію, а пасля накіруецца ў рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, каб апоўдні ўзначаліць малітву «Анёл Панскі».
«Мюнхенец у Рыме» — пад такой назвай у Лейпцыгу выйшла кніга жартаў, вясёлых эпізодаў з рымскага жыцця Пантыфіка. Аўтарам з’яўляецца Бернхард Мюллер-Хюльзебуш.
3 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў факультэт медыцыны і хірургіі імя Агастына Джэмэллі Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, які знаходзіцца ў Рыме і больш вядомы як паліклініка «Джэмэллі».
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў ахвяраванне ў памеры 250 тысяч долараў на Брытанскі ардынарыят для англіканаў, якія перайшлі ў Каталіцкі Касцёл. Кіраўнік гэтай структуры, былы англіканскі біскуп кс. прэлат Кейт Ньютан, адзначыў, што дар Папы паспрыяе стабільнасці ардынарыята.
У нядзелю 29 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са шматлікімі пілігрымамі, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Рыме, каб разам памаліцца «Regina Caeli».
У ліпені не будзе папскіх аўдыенцый. У нядзелю 1 ліпеня пасля малітвы «Анёл Панскі» Пантыфік накіруецца ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа.
23 красавіка Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў VII Сусветнага кангрэса душпастырства турызму, які праходзіць у Мексіцы з 23 па 27 красавіка. У ім Святы Айцец падкрэсліў вартасць турызму як характэрнай з’явы нашага часу, а таксама назваў звязаныя з ім праблемы.
Апостальская Сталіца паведаміла аб запланаваных мерапрыемствах на бліжэйшыя некалькі месяцаў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Вядома, што 13 мая Папа накіруецца з пастырскім візітам у горад Арэццо, а праз два тыдні, 1—3 чэрвеня, прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане.
22 красавіка 2012 г. падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў, што пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус рэальна прысутнічае ў сакрамэнтах, асабліва Эўхарыстыі. Таму Папа заклікаў святароў і катэхетаў сур’ёзна падыходзіць да падрыхтоўкі дзяцей да Першай камуніі, каб даць ім шанс сустрэць сапраўднага Хрыста.
19 красавіка 2012 г. спаўняецца 7 гадоў з дня ўступлення кардынала Ёзафа Ратцынгера на Святы Пасад. За час папскага служэння Бэнэдыкт XVI здзейсніў 23 замежныя падарожжы, наведаў 23 дзяржавы. 34 разы пілігрымаваў па Італіі і наведаў 15 рымскіх парафій. Абвясціў 843 новых благаслаўлёных і 37 новых святых.
Музыка Мендэльсона дэманструе перамогу дабра і надзеі над трагедыямі чалавецтва. Яна паказвае, што «сярод болю і пакут заўсёды ёсць прамень святла». Так ахарактарызаваў творы, абраныя Бэнэдыктам ХVI для канцэрта з нагоды яго 85-годдзя, італьянскі дырыжор Рыкардо Шайі. Канцэрт адбудзецца 20 красавіка ў зале Паўла VI у Ватыкане ў выкананні лейпцыгскага аркестра Гевандхаўса пад кіраўніцтвам дырыжора Шайі.
З нагоды 85-годдзя Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў незвычайны падарунак: кнігу для дзяцей, у якой галоўным героем з’яўляецца сам Пантыфік. Аўтар кнігі і ілюстратар — расійская мастачка Наталля Царкова.
У дні святкавання Вялікадня па Юліянскім календары 15 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да кіраўнікоў Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў і Праваслаўных Цэркваў са спецыяльным пасланнем.
У нядзелю 15 красавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся з вернікамі малітву «Regina Caeli» і звярнуўся да іх з прамовай. У гэты дзень Касцёл перажываў нядзелю Божай Міласэрнасці.