9 снежня 2011 года ў сталіцы Лівана Бейруце адбудзецца прэзентацыя кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу» на арабскай мове. Гэты пераклад стане ўжо 28-м па ліку выданнем кнігі Пантыфіка.
2 снежня 2011 года Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі ІІІ Сусветнага кангрэса душпастырства міжнародных студэнтаў, арганізаванага Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Форум праходзіў на тэму «Студэнты і сустрэча культур».
На цесную сувязь тэалагічнага разважання і веры Касцёла ўказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі Міжнароднай тэалагічнай камісіі 2 снежня 2011 г. З 28 лістапада па 2 снежня камісія праводзіла пасяджэнне на тэмы метадалагічных пытанняў у сучаснай тэалогіі, разумення монатэізму і значэння грамадскага вучэння Касцёла.
1 снежня 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады па справах сям’і, прысвечанай 30-годдзю адгартацыі Яна Паўла II «Familiaris Consortio» аб задачах хрысціянскай сям’і ў сучасным свеце, і 30-годдзю Папскай рады па справах сям’і.
«Сведчанні і сведкі. Месцы мучаніцтва і вялікія вернікі» — на такую тэму разважалі 30 лістапада 2011 г. у Рыме члены XVI Адкрытага пасяджэння Папскіх акадэмій. У звароце да ўдзельнікаў Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Евангелле перадаецца праз жывое сведчанне вернікаў. І гэта пацвярджаюць шматлікія даследаванні ў сферы археалогіі, гісторыі мастацтва і архітэктуры.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з традыцыйным пасланнем да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея з нагоды дня св. Андрэя, што з’яўляецца святам Усяленскай Патрыярхіі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за місіянераў — ахвяр разбойнага нападзення ў Бурундзіі (Цэнтральная Афрыка). 27 лістапада тут былі забіты сястра Лукрэцыя Mаміч і італьянскі валанцёр Франчэска Баццані.
28 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі маладых удзельнікаў сустрэчы, якую арганізаваў у Ватыкане фонд «Sorella Natura» («Сястра прырода»). Фонд быў заснаваны ў 1991 г. у Асізі як асацыяцыя, мэтай якой з’яўляецца ахова экалагічнай культуры і адукацыя ў духу хрысціянскай канцэпцыі св. Францішка Асізскага.
28 лістапада 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана Наджыба Мікаці. Дыпламат перадаў Пантыфіку запрашэнне наведаць іх краіну.
З 24 па 26 лістапада 2011 г. у Ватыкане праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Пастырства медыцынскіх работнікаў і служэнне жыццю ў святле навучання бл. Яна Паўла ІІ». У апошні дзень форуму яго ўдзельнікаў прыняў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
«Літургічны год пачынаецца Адвэнтам — надзвычайным часам, калі ў сэрцах абуджаецца чаканне вяртання Хрыста і ўспамін пра Яго першае прыйсце, калі Ён пазбавіў сябе боскай хвалы, прыняўшы смяротнае цела», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 27 лістапада 2011 г.
На значэнне музыкі як універсальнай мовы, якая дазваляе пераадолець усялякія межы і ўвайсці ў свет іншага чалавека, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Напярэдадні Адвэнту, 26 лістапада 2001 г., Пантыфік паслухаў канцэрт сакральнай музыкі.
25 лістапада Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнай асамблеі Папскай рады па справах свецкіх, якая праходзіць у Рыме. Кангрэс прысвечаны тэме «Пытанне аб Богу сёння».
Апостальская Сталіца апублікавала праграму мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI у перыяд Адвэнту і святаў Божага Нараджэння. Па традыцыі, 24 снежня Пантыфік узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра, а ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).
Падчас Адвэнту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае рымскую турму «Рэбібія» і адкажа на пытанні вязняў. Адбудзецца гэта 18 снежня 2011 г.