9 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў дэлегацыю нямецкага горада Нац-Шабса ў Тыролі, адкуль паходзіць яго бабуля і прабабуля. Бурмістр горада перадаў Пантыфіку дакумент аб наданні яму ганаровага грамадзянства.
Абарона чалавечых каштоўнасцяў — галоўная тэма паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI новаму паслу Германіі ў Апостальскай Сталіцы Рэйнхарду Швэппе. У пасланні Папа ўказаў і на служэнне Касцёла ў свеце.
Папа Бэнэдыкт XVI 10 лістапада 2011 г. прыме на аўдыенцыі дэлегацыю рэлігійных дзеячоў Святой Зямлі. Сярод членаў дэлегацыі «Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі»: лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль, галоўны рабін Ізраіля Ёна Мецгер, а таксама старшыня ізраільскай канферэнцыі імамаў шэйх Мухамед Ківан.
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI звярнуўся ў форме ліста да 7-мільярднага жыхара планеты. «Я не ведаю ты хлопчык ці дзяўчынка, ты нарадзілася ў Індыі ці ў Кітаі, у вялікім горадзе ці ў вёсцы», — піша кс. Ламбардзі да нованароджанага.
Cвяты Айцец узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, якія памерлі за апошні год (у тым ліку і за кардынала Казіміра Свёнтка). Літургія адбылася 3 лістапада 2011 г. у базыліцы святога Пятра.
2 лістапада 2011 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся за сваіх папярэднікаў на Святым Пасадзе і ўсіх тых, хто пахаваны ў Ватыканскіх гротах.
З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». «Дадзеная ўрачыстасць — нагода для таго, каб скіраваць свій позірк ад зямнога да нябеснага», — адзначыў Папа.
Чарговы нумар газеты Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» за 1 лістапада 2011 г. змяшчае артыкул, прысвечаны адкрыццю ў Іерусаліме дошкі з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове.
31 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія пры Апостальскай Сталіцы спадара Альміра Франко Дэ-Са-Барбуда.
Рашэннем Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Замбіі (Паўднёвая Афрыка) створана новая дыяцэзія з цэнтрам у горадзе Кабвэ. На яе тэрыторыі пражываюць каля мільёна чалавек, сярод якіх — 140 тысяч католікаў.
У нядзелю 30 кастрычніка 2011 г., падчас агульнай аўдыенцыі і малітвы «Анёл Панскі», Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі сустрэўся з пілігрымамі з розных краін свету.
28 кастрычніка 2011 г. у Ватыкане Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Дня разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце, які праходзіў напярэдадні ў італьянскім Асізі. Папа прывітаў прадстаўнікоў шматлікіх рэлігій і яшчэ раз падзякаваў за гатоўнасць прыняць удзел у форуме, які праходзіў у 25-ю гадавіну першай сустрэчы ў Асізі, натхняльнікам і арганізатарам якой быў бл. Ян Павел ІІ.
«Як хрысціяне мы хочам прасіць Бога аб дары спакою, жадаем маліць Яго, каб зрабіў нас прыладамі Свайго спакою ў свеце, які па-ранейшаму раздзіраюць нянавісць, падзелы, эгаізм, войны», — адзначыў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі 26 кастрычніка 2011 г.
У Ватыканскіх садах 26 кастрычніка 2011 г. будзе пасаджана аліўкавае дрэва — парадунак Святому Айцу ад прэм’ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху. Гэты дар стане сімвалам прыязных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем, а таксама выразам імкнення апошняга да жыцця ў міры з іншымі дзяржавамі і рэлігіямі, — паінфармаваў пасол Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы Мардэхай Леві.
Год веры распачнецца ў Каталіцкім Касцёле 11 кастрычніка 2012 г. Аб гэтым 16 кастрычніка 2011 г. паведаміў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Гэты год будзе звязаны з 50-годдзем адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору і завершыцца 24 лістапада 2013 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.