Вясна 2012 года плануе быць насычанай для Пантыфіка. У Ватыкане апублікавалі план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI з лютага па красавік 2012 года.
25 студзеня 2012 года ў рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі адбыліся нешпары навяртання святога Паўла, якія ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI. Свае разважанні Пантыфік прысвяціў сутнасці экуменізму і Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які ў гэты дзень завяршыўся.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на Сусветны дзень місій, які будзе адзначацца ў кастрычніку 2012 г. На думку Пантыфіка, сёлета асабліва важна паразважаць аб місійнай дзейнасці Касцёла ў сувязі з 50-годдзем апублікавання Дэкрэта «Ad gentes» Другога Ватыканскага Сабору, адкрыццём Года веры і Сінодам Біскупаў на тэму новай евангелізацыі.
Хутчэй за ўсё Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Ліван ужо ў гэтым годзе. У інтэрв’ю амерыканскаму каталіцкаму тэлебачанню «EWTN» прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ адзначыў, што Пантыфік выкарыстаў бы візіт для перадачы апостальскай адгартацыі па выніках Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу ў 2010 г.
Па традыцыі ў пачатку новага года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Трыбунала Рымскай Роты (аднаго з трох вышэйшых судоў Апостальскай Сталіцы). Сустрэча адбылася 21 студзеня 2012 г.
20 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі руху «Неакатэхуменальны шлях», а Папская рада па справах свецкіх зацвердзіла яго адмысловую літургію.
У Ватыкане створаны фонд для дыялога паміж навукай і верай. 19 студзеня 2012 г. яго заснаваў Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI па ініцыятыве кардынала Джанфранко Равазі, старшыні Папскай рады па культуры.
Ва ўспамін св. Генрыха, 19 студзеня 2012 года, Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў дэлегацыю лютаран з Фінляндыі. У Ватыкан фіны прыбылі ў штогадовай экуменічнай пілігрымцы да магілы нябеснага апекуна сваёй краіны.
13 мая 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць пастырскае падарожжа на тэрыторыі Італіі. На тэрыторыі рэгіёну Таскана Пантыфік наведае горад Арэццо, францішканскі санктуарый у Ла Вэрна і конкатэдру ў Сансэполькро.
«Заданне Касцёла, якім з’яўляецца абвяшчэнне і абарона ў кожным месцы і часе асноўных правоў і абавязкаў чалавека, патрабуе ад яго быць прыкладам у гэтым», — адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас літургіі на пачатак новага судовага года дзяржавы Ватыкан.
Шматлікія вернікі Рыма і госці з-за мяжы прынялі ўдзел у нядзельнай агульнай аўдыенцыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Пантыфік звярнуў увагу на пытанне пасрэдніцтва на шляху да веры і заклікаў прысутных адкрыць для сябе важнасць на ім духоўнага кіраўніцтва.
У пятніцу 20 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з членамі супольнасці Неакатэхуменальны шлях. Плануецца, што падчас сустрэчы будзе закранацца пытанне дазволу спецыфічнага спосабу цэлебрацыі літургіі.
Апостальская Сталіца падтрымае сацыяльныя ініцыятывы Касцёла ў Перу. Аб гэтым паведаміў старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Робэр Сара падчас візіту ў гэтую лацінаамерыканскую краіну.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў сакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў арцыбіскупа Ларэнца Бальдзіссеры, які дагэтуль з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Бразіліі.
11 студзеня 2012 года папская агульная аўдыенцыя стала незвычайнай. На ёй прысутнічалі супрацоўнікі Рымскага заапарка, а таксама выступілі цыркачы.