Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 11 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прапанваў паразважаць над Эўхарыстыяй як вяршыняй хрысціянскай малітвы. Пантыфік узгадаў малітву Пана ў Аліўным садзе, адзначыўшы, што цэлебрацыя літургіі з’яўляецца яднаннем з малітвай Езуса.
У суботу 14 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Італіі спадара Марыё Монці. Гэта будзе першы афіцыйны візіт палітыка ў Ватыкан.
9 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванымі пры Апостальскай Сталіцы. Падобныя сустрэчы з’яўляюцца традыцыйнымі на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння.
Пастырскія ўказанні да аб’яўленага Святым Айцом Года веры змяшчае дакумент Кангрэгацыі Веравучэння, датаваны 6 студзеня 2012 г. Дакумент распрацаваны ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі Апостальскай Сталіцы і апублікаваны 7 студзеня.
18 лютага 2012 года ў Ватыкане адбудзецца кансісторыя. На ёй Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыць 22 кардыналы. 18 з новапрызначаных будуць мець права голасу на канклаве.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў былога сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў арыбіскупа Мануэля Мантэйра дэ Кастро старэйшым пэнітэнцыярыем. Раней гэтую пасаду займаў арцыбіскуп Фартунато Балдэллі.
Таямніцы Божага нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 4 студзеня 2012 года.
Стала вядома дата 23-га пастырскага падарожжа Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу. Візіт будзе праходзіць з 23 па 28 сакавіка 2012 года.
1 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI утварыў Персанальны ардынарыят для былых англіканаў ЗША. Першым кіраўніком арданарыяту прызначаны кс. Джэфры Нэйл Сцінсан.
У першы дзень новага 2012 года і ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». Пантыфік пажадаў вернікам, каб новы год стаў часам надзеі і спакойнага жыцця ва ўсім свеце.
Каля 2,5 мільёнаў вернікаў прынялі ўдзел у цырымоніях са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у 2011 годзе. Сярод іх — удзельнікі агульных і спецыяльных аўдыенцый, набажэнстваў ў нядзелі і святы, якія ўзначальваў Пантыфік, а таксама малітвы «Анёл Панскі».
29 снежня 2011 г. Святы Айцец прызначыў новых членаў Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. У гэты ж дзень Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Станіслава Новака з пасады кіраўніка Чэнстахоўскай архідыяцэзіі і прызначыў на яго месца Вацлава Дэпо, біскупа Замойска-Любачаўскага.
16 снежня 2011 г. было апублікавана пасланне Святога Айца на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня. Сёлета яно адрасавана асаблівым чынам да моладзі, бацькоў, сем’яў і ўсіх, хто працуе ў галіне выхавання і адукацыі, а таксама лідэраў у розных сферах: рэлігійнай, грамадскай, палітычнай, эканамічнай, культурнай, сродкаў масавай інфармацыі.
Апошняя агульная аўдыенцыя з папам Бэнэдыктам XVI у 2011 годзе адбылася ў сераду 28 снежня. Сваю катэхезу Святы Айцец прысвяціў месцу малітвы у жыцці чалавека і сям’і, якая павінна стаць першай яго школай.
28 снежня 2011 года ў Берліне распачалася 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі ў Берліне. Да маладых людзей свае пасланні скіравалі шматлікія рэлігійныя кіраўнікі і палітычныя дзеячы.