Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец скіраваў пасланне на малдаўскі сацыяльны тыдзень
Святы Айцец
14.10.2011 12:38

З 10 па 14 кастрычніка 2011 г. Каталіцкі Касцёл у Малдове праводзіць сацыяльны тыдзень, накіраваны на развіццё дыялога Касцёла з сацыяльнымі арганізацыямі і актывізацыю дзейнасці на карысць патрабуючых. Спецыяльнае пасланне яго ўдзельнікам скіраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

 
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Гандураса
Святы Айцец
14.10.2011 10:15

13 кастрычніка 2011 г. Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Гандурас Парфірыо Лоба. Затым з дыпламатам сустрэліся Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.

 
Сімпозіум на тэму новай евангелізацыі пройдзе ў Ватыкане
Святы Айцец
12.10.2011 16:44

15–16 кастрычніка 2011 г. у Ватыкане пройдзе сімпозіум на тэму «Новыя евангелізатары для новай евангелізацыі — Божае cлова расце і распаўсюджваецца». Арганізатарам з’яўляецца Папская рада па новай евангелізацыі.

 
Святы Айцец памоліцца за краіны Лацінскай Амерыкі
Святы Айцец
12.10.2011 12:59

12 снежня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць літургію ў 200-ю гадавіну незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі. Ініцыятарам малітвы выступіла ватыканская Камісія па справах Лацінскай Амерыкі.

 
Пантыфік сустрэўся з новапрызначанымі біскупамі
Святы Айцец
11.10.2011 16:25

10 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з новапрызначанымі біскупамі — афрыканцам з Беніна Бартэламеем Адаконам (сакратаром Папскай рады па культуры) і італьянцам Джузэппэ Бартэлло (генерал-губернатарам Ватыкана).

 
Ватыкан пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру
Святы Айцец
10.10.2011 15:33

Апостальская Сталіца адобрыла рашэнне прысудзіць Нобелеўскую прэмію міру тром жанчынам: Прэзідэнту Ліберыі Эллен Джонсан-Серліф, пацыфістцы ліберыйскага жаночага руху за мір Леймах Гбоуі і апазіцыянерцы з Емена Тауаккул Карман.

 
Святы Айцец наведаў Калабрыю
Святы Айцец
10.10.2011 13:20

У нядзелю 9 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў з пастырскім візітам Калабрыю — дастаткова праблемны рэгіён Італіі. Важнейшай праблемай тут з’яўляецца ўплыў мафіі і звязаная з гэтым карупцыя.

 
Да пашырэння рэлігійнай свабоды Пантыфік заклікаў біскупаў Індыі
Святы Айцец
07.10.2011 15:44

7 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў епіскапат Індыі, які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам «ad limina Apostolorum». Папярэдне Папа сустракаўся паасобку з кожным іерархам.

 
Бэнэдыкт XVI стане ганаровым грамадзянінам роднай мясцовасці яго бабулі
Святы Айцец
05.10.2011 15:30

22 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымае ганаровае грамадзянства мясцовасці яго бабулі па мацярынскай лініі (Нац-Шабс, Германія).

 
Святы Айцец двойчы прамовіць да ўдзельнікаў міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі
Святы Айцец
05.10.2011 11:23

27 кастрычніка 2011 г. у Азісі адбудзецца міжрэлігійная сустрэча, ініцыятарам якой, як і 25 гадоў таму, з’яўляецца Апостальская Сталіца. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць на адкрыцці і заканчэнні форуму.

 
Святы Айцец: будзьма галінкамі ў вінаградніку Пана
Святы Айцец
03.10.2011 13:01

У нядзелю 2 кастрычніка 2011 г. на плошчы Святога Пятра ў Рыме адбылася традыцыйная малітва «Анёл Панскі». Узначаліў яе і прапанаваў паразважаць над урыўкам з Евангелля Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам
Святы Айцец
30.09.2011 10:34

29 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Сустрэча адбылася ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

 
Бэнэдыкт XVI павіншаваў яўрэяў з надыходзячымі святамі
Святы Айцец
29.09.2011 15:57

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI cкіраваў віншаванні яўрэйскай супольнасці з нагоды надыходзячых святаў Новага года (Рош Ха-Шана), Дня паяднання (Ём Кіппур), і свята шатроў (Суккот). Тэлеграму Папа скіраваў на імя Рыкарда ды Сэньі, галоўнага рабіна Рыма.

 
Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым
Святы Айцец
29.09.2011 10:55

Увечары 28 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI развітаўся з  працаўнікамі папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Тут Папа знаходзіўся з 7 ліпеня.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Мітрапалітам Іларыёнам
Святы Айцец
28.09.2011 15:47

29 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Мітрапалітам Іларыёнам, кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Гэта будзе ўжо трэцяя падобная сустрэча.

 
<< Першая < Папярэдняя 211 212 213 214 215 216 217 218 219 220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 220 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.