Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пашырыў паўнамоцтвы Трыбунала Рымскай Роты. З 1 кастрычніка 2011 г. У іх кампетэнцыю пяройдуць некаторыя пытанні, якімі да гэтага часу займалася Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI на бліжэйшы час. Сярод іх — цэлебрацыя набажэнстваў і пастырскае падарожжа ў Афрыку.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Генеральнага сакратара епіскапату Польшчы біскупа Станіслава Будзіка арцыбіскупам Любліна. Да гэтага іерарх з’яўляўся дапаможным біскупам дыяцэзіі Тарнова.
Напярэдадні міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі, што пройдзе 27 кастрычніка 2011 г., выйшла кніга «Роздумы пра міжрэлігійны дыялог». Выданне змяшчае думкі Святога Айца Бэнэдыкта XVI пра экуменічны дыялог.
21 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага старшыню Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы і кіраўніка Папскай рымскай акадэміі археалогіі.
Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Маўро Пьячэнца адзначыў, што служэнне Святога Айца нельга ацэньваць у катэгорыях улады, а святарамі ў Каталіцкім Касцёле застануцца выключна мужчыны.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з італьянскімі касманаўтамі Міжнароднай касмічнай станцыі Рабэрто Вітторыем і Паоло Неспаліні. Сустрэча адбылася 19 верасня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
18 верасня 2011 г. у Кастэль Гандольфа адбылася агульная аўдыенцыя і малітва «Анёл Панскі», якую ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. У разважанні Папа звярнуўся да нядзельнай літургіі слова.
Апостальская Сталіца прыме ўдзел у святкаваннях ХХV Дзён еўрапейскай спадчыны. Мерапрыемствы адбудуцца 24–25 верасня 2011 г.
12 верасня 2011 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў канцлерам Папскай акадэміі жыцця Рэнцо Пегарара, дацэнта біяэтыкі тэалагічнага факультэта ва ўніверсітэце Трывінэта і дырэктара па навуцы фонда Ланца ў Падуі.
Аб гэтым Святы Айцец заявіў у лісце да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША і арцыбіскупа Нью-Ёрка Цімаці Долана ў 10-ю гадавіну тэрарыстычных актаў. Гэтую дату адзначылі 11 верасня 2011 г.
З 4 па 11 верасня ў Анконе (Італія) праходзіў XXVI Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Імшу на яго завяршэнне ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
Да клопату аб каталіцкім характары касцёльных школ, якасці адукацыі і вернага перадавання праўдаў веры заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI групу біскупаў з Індыі, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам ad limina Apostolorum. Папа сустрэўся з іерархамі 8 верасня 2011 г. у сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
Бэнэдыкт XVI скіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам Міжнароднай экуменічнай сустрэчы, прысвечанай праваслаўнай духоўнасці, што праходзіць 7–10 верасня 2011 г. у італьянскім кляштары Басэ.
У нядзелю 4 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў малітву «Анёл Панскі» і заахвоціў прысутных паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля. Агульныя аўдыенцыі праходзяць у папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.