Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец глыбока ўзрушаны смерцю эмігрантаў у Сіцылійскім праліве
Святы Айцец
08.04.2011 11:35

6 красавіка 2011 г. у Сіцылійскім праліве перавярнулася судна з жыхарамі Лівіі. На борце знаходзілася каля 200 эмігрантаў, з якіх толькі 51 удалося ўратаваць. Трагічная смерць глыбока ўзрушыла Пантыфіка.

 
Бэнэдыкт XVI заклікае спыніць кровапраліцце ў Лівіі і Кот-д’Івуары
Святы Айцец
07.04.2011 11:41
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікае спыніць кровапраліцце ў Лівіі і Кот-д’Івуары, а таксама стварыць магчымасці для ўезду папскага пасланніка на тэрыторыю гэтай заходнеафрыканскай краіны.
 
Папа сустрэўся з братам забітага пакістанскага міністра
Святы Айцец
06.04.2011 16:08

Напрыканцы сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец прывітаў Паўля Бхацці, брата забітага міністра па справах рэлігійных меншасцяў у Ісламабадзе. Пакістанскі дыпламат-католік быў забіты 2 сакавіка 2011 г.

 
Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне Каталіцкай акцыі Аргенціны
Святы Айцец
06.04.2011 11:58

Каталіцкая акцыя Аргенціны адзначае 80-годдзе. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да яе ўдзельнікаў.

 
Зняты фільм пра Папу, які любіць «Фанту»
Святы Айцец
04.04.2011 16:11

Папу Бэнэдыкта XVI, які адпачывае ў сваіх апартаментах перад тэлевізарам, п’е любімую апельсінавую «Фанту» ці грае Шуберта на фартапіяна, можна ўбачыць у новым дакументальным фільме «Secret Access: The Vatican», знятым для амерыканскага канала History Channel.

 
Святы Айцец пра душпастырства сем’яў у Лацінскай Амерыцы
Святы Айцец
30.03.2011 12:53

Душпастырства сем’яў, якое распаўсюджвае культуру жыцця і клапоціцца аб прызнанні правоў сям’і, займае асаблівае месца ў евангелізацыі лакальных Касцёлаў. Пра гэта нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да старшынь камісій лацінаамерыканскіх епіскапатаў па справах сям’і.

 
Папа сустрэўся з кіраўніком Праваслаўнай Царквы Кіпра
Святы Айцец
28.03.2011 17:24

28 сакавіка 2011 г. Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком Праваслаўнай Царквы Кіпра архіепіскапам Хрызастомам ІІ. Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні рэлігійнай свабоды і сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе.

 
Бэнэдыкт XVI заклікае да спынення ваенных дзеянняў у Лівіі
Святы Айцец
28.03.2011 13:11

Святы Айцец заклікае да дыялога дзеля спынення ваенных дзеянняў у Лівіі. Аб гэтым Пантыфік заявіў на агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 27 сакавіка 2011 г.

 
Папа заклікае да міру і бяспекі для жыхароў Лівіі
Святы Айцец
21.03.2011 16:51

Глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Лівіі і запэўніванне ў духоўнай блізкасці з яе жыхарамі выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» 20 сакавіка 2011 г. у Ватыкане. Папа заклікаў палітыкаў і вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у краіне, забяспечыць жыхарам бяспеку і дадаў, што моліцца аб міры для ўсяго рэгіёну Паўночнай Афрыкі.

 
Пантыфік прыняў адстаўку вялікага магістра Рыцарскага Ордэна Святога Гроба Панскага ў Іерусаліме
Святы Айцец
18.03.2011 17:51

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Джона Патрыка Фолі, вялікага магістра Рыцарскага Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме. Прычынай стала дасягненне іерархам пенсійнага ўзросту (75 год), а таксама цяжкі стан здароўя.

 
Бэнэдыкт XVI: няхай італьянскі народ заўсёды кіруецца верай
Святы Айцец
16.03.2011 18:01

«Молімся, каб італьянскі народ заўсёды кіраваўся святлом веры — крыніцы надзеі і намаганняў на карысць свабоды, справядлівасці і міру», — адзначаецца ў пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI, скіраваным на імя Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітано. Пасланне прымеркавана да 150-годдзя аб’яднання краіны, якое будзе адзначацца 17 сакавіка 2011 г.

 
Святы Айцец утварыў новую дыяцэзію ў Танзаніі
Святы Айцец
14.03.2011 15:06

12 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI утварыў новую тэрытарыяльную адзінку ў Каталіцкім Касцёле ў Афрыцы. Дыяцэзія Кандоа ў Танзаніі паўстала з часткі тэрыторыі дыяцэзіі Дадома і была ўключана ў мітраполію Дар-эс-Салаам.

 
Святы Айцец выказаў словы спачування японскаму народу
Святы Айцец
14.03.2011 12:03
«Святы Айцец глыбока засмучаны жахлівымі і трагічнымі вынікамі катастрафічнага землятрусу і цунамі, якія знішчылі паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Японіі», — адзначаецца ў спачувальнай тэлеграме. Ад імя Пантыфіка Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ накіраваў тэлеграму старшыні японскага епіскапату арцыбіскупу Лео Джун Ікенагі.
 
Бэнэдыкт XVI: дар — нішто без любові, якая ажыўляе яго
Святы Айцец
11.03.2011 17:05

11 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю членам таварыства «Pro Petri Sede», якое дзейнічае ў Бельгіі. Госці, якія наведваюць Рым кожныя два гады, перадалі Пантыфіку сродкі на дабрачынныя мэты.

 
Падчас візіту ў Германію Святы Айцец жадае зрабіць большы акцэнт на экуменізм
Святы Айцец
11.03.2011 14:02

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў жаданне звярнуць больш увагі на экуменічныя адносіны падчас свайго візіту ў Германію (верасень 2011 г.).  Аб гэтым Пантыфік заявіў у лісце да главы мясцовай евангельскай Царквы Нікалаўса Шнэйдэра.

 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 230 Наступная > Апошняя >>

Старонка 229 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.