1 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI стварыў дыяцэзію Навірай у Бразіліі. Дадзеная тэрытарыяльная адзінка Каталіцкага Касцёла ўтварылася з часткі дыяцэзіі Даўрадос і ўвайшла ў склад Мітраполіі Кампо Грандэ як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).
3 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Палесцінскай Аўтаноміі Махмуду Аббасу. Палесцінскі лідэр сустрэнецца з Папам у чацвёрты раз, а апошняя іх сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 г.
Па добрай традыцыі заканчэнне месяца мая, прысвечанага ў Каталіцкім Касцёле Панне Марыі, адзначаецца спецыяльным набажэнствам у Ватыканскіх садах з удзелам Папы.
31 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі кіраўніка Бундэстага Норберта Ламмерта. Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне будучага візіту Папы ў Германію, які запланаваны на 22–25 верасня гг.
Футбольная каманда Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта стала пераможцам на міжнародных спаборніцтвах ксяндзоў і навучэнцаў семінарый па футболе «Clericus Cup 2011».
Падчас агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 29 мая 2011 г. Святы Айцец звярнуўся да ўрыўку з Дзеяў Апосталаў, у якім распавядаецца аб тым, як Філіп абвяшчаў Добрую Навіну ў Самарыі.
29 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 60 год са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера. З гэтай нагоды Кангрэгацыя па справах Духавенства арганізуе ў Рыме 60-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаную малітве за святарскія і манаскія пакліканні.
Сёлета Італія адзначае 150-годдзе аб’яднання краіны. З гэтай нагоды 26 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніў акт прысвячэння Італіі Найсвяцейшай Панне Марыі. Цырымонія і малітва прайшла ў базыліцы «Santa Maria Maggiore».
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI лічыць, што пажаданні Другога Ватыканскага Сабору адносна літургіі не былі выкананы. Аб гэтым Папа заявіў у пасланні з нагоды стагоддзя Папскага інстытута сакральнай музыкі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў новага арцыбіскупа Сіра-Малабарскага Касцёла. Іерарха абраў Сінод Біскупаў дадзенага Касцёла 24 мая 2011 г.
Пра значэнне барацьбы чалавека з Богам, каб атрымаць Яго благаслаўленне і перамяніць свет, казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 25 мая 2011 г.
Сусветны дзень міру ў студзені 2012 г. пройдзе на тэму «Прывіваць моладзі жаданне справядлівасці і міру».
«Новы Запавет паклаў канец нябачнасці Айца. Бог паказаў свой твар, як гэта пацвярджае адказ, дадзены апосталу Філіпу Езусам: „Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца“ (Ян 14, 9)», — адзначыў Святы Айцец 22 мая 2011 г. у разважаннях да малітвы «Regina Caeli».
21 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у сеансе сувязі з экіпажам Міжнароднай касмічнай станцыі.
У пачатку лета Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць 19-е пастырскае падарожжа. 4–5 чэрвеня 2011 г. Папа наведае Харватыю.