«Кнігай сэрца» называе другі том кнігі папы Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян. У чарговым нумары газеты аналізуецца новая праца Пантыфіка.
«У Касцёле існуюць аспекты негатыўныя і цяжкія, бо ён вельмі чалавечы. Аднак мы павінны цешыцца з таго, што належым да Касцёла, што з’яўляемся Касцёлам, і павінны бачыць, што праўда мацнейшая за хлусню», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з духавенствам дыяцэзіі Рыма 10 сакавіка 2011 г. Па традыцыі Папа сустрэўся са святарамі Вечнага Горада ў пачатку Вялікага посту.
У Папяльцовую сераду 9 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў традыцыйную працэсію. Набажэнства распачалося малітвай у рымскім касцёле св. Ансэльма на Авенцінскім пагорку, пасля чаго працэсія накіравалася да базылікі св. Сабіны.
У Вялікую Пятніцу, 22 красавіка 2011 г., папа Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў у тэлепраграме «На свой вобраз» на італьянскім канале «Rai 1». Такая падзея адбудзецца ўпершыню за ўсё гісторыю папства і тэлебачання.
Сітуацыя каталіцкай меншасці ў Ісландыі і яе ўклад у развіццё краіны, роля традыцыйных каштоўнасцяў у жыцці народа, а таксама значэнне Ісландыі для міру ў свеце сталі тэмамі размовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам краіны Олафурам Рагнарам Грымсанам. 4 сакавіка 2011 г. Папа ўдзяліў ісландскаму лідэру аўдыенцыю.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў «глыбокі смутак» з прычыны гібелі пакістанскага міністра па справах рэлігійных меншасцяў Шабхаза Бхацці, які быў застрэлены ў Ісламабадзе 3 сакавіка 2011 г. Спачувальная тэлеграма, высланая Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ на імя старшыні епіскапату Пакістана, запэўнівае ў малітве Папы аб супакоі для «высакароднай душы» забітага.
Пытанне абароны жыцця чалавека і сям’і, дапамога ў інтэгральным развіцці, барацьба з беднасцю, а таксама пытанне павагі правоў чалавека — галоўныя тэмы, якія былі закрануты падчас сённяшняй сустрэчы Бэнэдыкта XVI і дзяржсакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ з Прэзідэнтам Чылі Себасцьянам Піньера.