Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: дар — нішто без любові, якая ажыўляе яго
Святы Айцец
11.03.2011 17:05

11 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю членам таварыства «Pro Petri Sede», якое дзейнічае ў Бельгіі. Госці, якія наведваюць Рым кожныя два гады, перадалі Пантыфіку сродкі на дабрачынныя мэты.

Па словах Папы, дзякуючы велікадушнаму ахвяраванню членаў таварыства, ён можа дапамагчы людзям, якія зведваюць вялікія цярпенні, асабліва ў Гаіці. Служэнне міласэрнасці, як адзначыў Святы Айцец, належыць да самой прыроды Касцёла і з’яўляецца «жывым выражэннем клопату Бога аб усіх людзях». Пастаянна ўдзяляючы матэрыяльную дапамогу, Касцёл выяўляе чуласць сэрца і любоў, якія так патрэбны людзям. Ад імя патрабуючых Пантыфік падзякаваў ахвярадаўцам за падтрымку барацьбы «з усім, што прыніжае чалавека, створанага па вобразе Бога».

У кароткай прамове да гасцей Святы Айцец падкрэсліў, што Вялікі пост — час «унутранай пілігрымкі» да Таго, хто ёсць Святлом свету. Людзям, працягваў Папа, патрэбна гэтае асвятленне Хрыстом, каб у пачуцці адказнасці за найбольш бедных вярнуць ім давер і адкрыць перад імі перспектыву вечнасці.

Пантыфік адзначыў таксама, што дар з’яўляецца нічым без любові, якая ажыўляе яго, і братэрскіх адносінаў. «Дзелячыся з любоўю, мы выяўляем праўду нашага існавання, бо ў тым, каб даваць, больш радасці, чым у тым, каб браць, — дадаў Папа. — А праз атрыманую радасць мы пераконваемся, што паўната жыцця паходзіць з любові Бога».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме