Папская рада па справах сям’і ў рамках Сусветных дзён моладзі ў Кракаве прэзентуе праект па сексуальна-эмацыйным выхаванні падлеткаў і моладзі.
Папа Францішак заклікаў польскі народ пераадолець крыўды і раны мінулага і будаваць адзінства з усімі, не ізалюючыся і не навязваючы сваёй волі. Аб гэтым Пантыфік казаў 28 ліпеня на святой Імшы ў санктуарыі на Яснай Гары ў Чэнстахове.
Небяспека секулярызацыі і атэізму, схільнасць да «абагаўлення» грошай, выхаванне моладзі, дзейнасць парафій, стаўленне да бежанцаў — такія пытанні ўзнімаліся польскім епіскапатам падчас дыялогу з Папам Францішкам 27 ліпеня.
Пераадольваць раны, «тэрарызм плётак», а таксама будаваць масты міру заклікаў Папа Францішак маладых італьянцаў, якія сабраліся вечарам 27 ліпеня на сваім нацыянальным свяце пад дэвізам «Live da Cracovia» у парку санктуарыя Божай Міласэрнасці на Сусветных днях моладзі ў Кракаве.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд патэлефанаваў Святому Айцу Францішку, каб перадаць смутак французскага народа ў сувязі з забойствам святара Жака Амеля, здзейсненым тэрарыстамі 26 ліпеня падчас літургіі ў касцёле Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ дыяцэзіі Руана.
Джані Крэа — імя ватыканскага супрацоўніка, якое не згадваецца ў навінах аб дзейнасці Святога Пасаду. Тым не менш, яго праца вельмі важная і адказная.
Даведаўшыся пра захоп закладнікаў у касцёле Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ, у выніку чаго загінуў святар, а некалькі чалавек былі сур’ёзна паранены, Папа Францішак запэўніў у сваёй духоўнай і малітоўнай блізкасці і ўдзеле ў болю сем’яў, мясцовай парафіі і дыяцэзіі Руана.
Форум пад назвай «Інтэгральная экалогія. Laudato Si. Моладзь — героі змен» пачаўся ў гістарычнай сталіцы Польшчы 25 ліпеня.
26 ліпеня на тэрыторыі археалагічнага комплекса «Рымскі форум» у італьянскай сталіцы ўпершыню адбудзецца творчы вечар пад назвай «Музыка міласэрнасці».
«Нашу душу ў чарговы раз патрэслі сумныя навіны, звязаныя з жудаснымі актамі тэрарызму і насілля, якія выклікалі боль і смерць», — сказаў Пантыфік падчас нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра.
На профіль Пантыфіка ў «Twitter» падпісалася больш за 30 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту. Акаунт @Pontifex у цяперашні час займае ў сацыяльнай сетцы 26-е месца, калі палічыць падпісчыкаў на ўсе дзевяць моўных версій.
Папа адзначыў, што настойлівая просьба да Бога служыць не перакананню Яго ў чымсьці, але ўмацаванню нашай веры і цярпення, здольнасці разам з Богам змагацца за рэчы сапраўды важныя.
На парозе Сусветных дзён моладзі ў Кракаве Пантыфік заклікаў да малітвы за гэты моладзевы форум. 24 ліпеня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Папа нагадаў, што «ў гэтыя дні многія маладыя людзі з усяго свету рухаюцца ў напрамку Кракава».
Папа Францішак напісаў прадмову да зборніка «Давайце любіць тых, каго не любяць» (Amiamo chi non è amato), прысвечанага благаслаўлёнай Маці Тэрэзе з Калькуты.
Пантыфік абраў менавіта такую форму сустрэчы з польскімі біскупамі, паколькі яна ўяўляецца яму найбольш адпаведнай, ён выкарыстоўвае яе найбольш часта ў замежных падарожжах, сказаў а. Фэдэрыко Ламбардзі.