15 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Затым палітык сустрэўся з Дзяржсакратаром Папы кардыналам П'етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі тысячы свецкіх і кансэкраваных асобаў былі забіты пад чырвоным сцягам таталітарнага секулярызму. 14 чэрвеня Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва для беатыфікацыі больш за ста іспанцаў.
28 чэрвеня ў Клеменційскай зале Апостальскага палаца Ватыкана адбудзецца ўрачыстая цырымонія з нагоды 65-годдзя прэзбітэрскага пасвячэння Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI. У ёй прыме удзел Святы Айцец Францішак.
Узаемасувязі паміж іерархічнымі і харызматычнымі дарамі для жыцця і місіі Касцёла прысвечаны ліст Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла «Iuvenescit Ecclesia», апублікаваны 14 чэрвеня.
20 чэрвеня Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Аб гэтым паведаміла 13 чэрвеня Служба папскіх літургічных цэлебрацый.
«Дэнатуралізацыя» і «дэбюракратызацыя» — такія тэрміны прагучалі з вуснаў Папы Францішка 13 чэрвеня ў рымскай сядзібе Сусветнай харчовай праграмы ААН (WFP). Менавіта гэта, па словах Пантыфіка, павінна адбыцца ў падыходзе да галечы і голаду на сусветным узроўні.
Папа Францішак узрушаны «забойчым шаленствам і бессэнсоўнай нянавісцю», у выніку якой былі забіты 50 чалавек у начным клубе ў горадзе Арланда ў ЗША, гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.
Папа Францішак прыняў рашэнне аб заснаванні «тэхнічнага камітэту» па размеркаванні ахвяраванняў, сабраных 24 красавіка 2016 г. у касцёлах Еўропы на карысць ахвяраў узброенага канфлікту ва Украіне.
Перад малітвай «Анёл Панскі» 12 чэрвеня пасля Эўхарыстыі на заканчэнне «Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых» Папа Францішак узгадаў пра беатыфікацыі, выказаў надзею на эфектыўную барацьбу з праказай і заклікаў да барацьбы з дзіцячай працай.
12 чэрвеня на плошчы св. Пятра Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі 50 тысяч удзельнікаў «Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых», які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і Ватыкане ў кантэксце Года Міласэрнасці.
11 чэрвеня ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся з супрацоўнікамі Сектару катэхізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі Італьянскай нацыянальнай катэхізатарскай службы. Структура святкуе сёлета 25-годдзе.
11 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Лідзіяй Герэра з Аргенціны, маці Віктара Салданья, прысуджанага да смяротнага пакарання ў ЗША.
10 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Сусветнай Супольнасці Рэфармацкіх Цэркваў (WCRC).
9 чэрвеня была апублікавана афіцыйная праграма Апостальскага падарожжа Папы ў Польшчу, цэнтральнай падзеяй якога стануць Сусветныя дні моладзі. У межах візіту Пантыфік выступіць з 11 прамовамі і здзейсніць некалькі пералётаў.
Папа Францішак узняў абавязковы літургічны ўспамін св. Марыі Магдалены, які адзначаецца паводле Агульнага рымскага календара 22 ліпеня, да ўзроўню свята.