Працэс уключэння Святарскага Брацтва св. Пія X у структуры Каталіцкага Касцёла ідзе наперад, і Папа Францішак прапануе яму статус персанальнай прэлатуры, як у выпадку «Opus Dei».
25 жніўня ў Кастэль Гандольфа каля Рыма пачнецца сустрэча ўдзельнікаў «Кола вучняў Ратцынгера» — аб’яднання паплечнікаў і былых студэнтаў прафесара Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
Больш за 400 чалавек з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама рэгіёну Карыбскага басейну збяруцца 27-30 жніўня ў калумбійскай Багаце на кантынентальнае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Сустрэча міласэрнасці Бога з пакутамі чалавецтва была тэмай катэхезы Папы Францішка на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 10 жніўня.
9 жніўня Папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у італьянскую правінцыю Рыеці. Падарожжа не было запланавана раней, яго можна назваць спантанным.
Пасля моцнага шторму ў Мексіцы, смяротнымі ахвярамі якога, паводле паведамленняў СМІ, сталі па меншай меры 45 чалавек, Папа Францішак засведчыў сваё спачуванне і салідарнасць.
Папа Францішак быў «глыбока засмучаны», даведаўшыся пра гібель людзей пасля нападу на бальніцу ў пакістанскім горадзе Квета.
Папа Францішак ахвяраў 400 тыс. долараў на дапамогу галадаючым жыхарам Лесота (Паўднёвая Афрыка), дзе па прычыне засухі загінула амаль палова ўраджаю збожжа.
Мірныя жыхары і асабліва дзеці не павінны станавіцца галоўнымі ахвярамі канфліктаў, нагадаў Папа Францішак. З адмысловым заклікам Пантыфік звярнуўся 7 жніўня пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
«Менавіта наша надзея на атрыманне Валадарства ў вечнасці падштурхоўвае нас паляпшаць умовы зямнога жыцця, асабліва самых слабых братоў», — адзначыў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 7 жніўня.
Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне да членаў Алімпійскай зборнай бежанцаў, у якім пайменна прывітаў кожнага са спартсменаў, жадаючы ім поспехаў у спаборніцтвах. Ліст Пантыфіка быў апублікаваны 5 жніўня, перад адкрыццём Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
6 жніўня Папа Францішак прызначыў Апостальскім Нунцыем у Польшчы арцыбіскупа Сальваторэ Пенакіа, да гэтага Апостальскага Нунцыя ў Індыі і Непале.
Увесь візіт быў сканцэнтраваны вакол міласэрнасці і прабачэння; ён быў кароткім, але вельмі моцным — так ахарактарызаваў падарожжа Папы Францішка ў Асізі 4 жніўня кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду Грэг Бёрк.
Падчас візіту ў Асізі 4 жніўня Папа Францішак спантанна ўнёс некалькі дадатковых пунктаў у яго афіцыйную праграму.
Сведчыць аб міласэрнасці перад сучасным светам — заданне, ад якога ніхто не можа ўхіліцца, адзначыў Папа Францішак 4 жніўня падчас візіту ў Асізі.