24 чэрвеня ў межах падарожжа ў Арменію Папа Францішак здзейсніў візіт ветлівасці да Прэзідэнта краіны і сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
24 чэрвеня пачаўся візіт Папы Францішка ў Арменію. 14-е замежнае падарожжа Пантыфіка, падчас якога ён наведае Эчміядзін, Ерэван, Гюмры і Хор Вірап, працягнецца да 26 чэрвеня і праходзіць пад дэвізам «Візіт у першую хрысціянскую краіну».
23 чэрвеня Папа Францішак правёў некалькі важных сустрэч і перамоў. Раніцай у Апостальскім палацы Ватыкана Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прафесара Андрэа Рыкардзі, заснавальніка дабрачыннай экуменічнай «Супольнасці св. Эгідзія».
«Апостальская Сталіца кіруецца тымі прынцыпамі і каштоўнасцямі, якія павінны служыць асновай узаемаадносінаў паміж краінамі ў міжнароднай супольнасці», — падкрэсліў Дзяржсакратар Папы кардынал П’етро Паралін, гаворачы пра намаганні Святога Пасаду на карысць спынення вайны ва Украіне. 15-20 чэрвеня бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка наведаў гэтую краіну.
У ходзе свайго візіту ў Арменію Папа Францішак сустрэнецца з нашчадкамі выжыўшых падчас масавага знішчэння армян у Асманскай імперыі. Сустрэча адбудзецца у рамках наведвання Пантыфікам мемарыяльнага комплексу «Цыцэрнакаберд» у Ерэване, пабудаванага ў памяць аб тых трагічных падзеях.
«Дотык да беднага можа ачысціць нас ад крывадушнасці і зрабіць больш заклапочанымі яго станам», — падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 22 чэрвеня.
Бэнэдыкт XVI з’яўляецца самым вялікім прыкладам таго, як трэба займацца «тэалогіяй на каленях», адзначыў Папа Францішак у прадмове да зборніка тэкстаў свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра, прысвечаных святарскаму служэнню.
«У праграме падарожжа Папы Францішка ў Арменію не прадугледжана падпісанне супольнай дэкларацыі, але пытанне застаецца адкрытым», — сказаў журналістам падчас брыфінгу ў Ватыкане 21 чэрвеня кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
«Смяротнае пакаранне недапушчальна, якім бы цяжкім ні было злачынства асуджанага», — падкрэсліў Папа Францішак у відэапасланні, якое адрасаваў удзельнікам VI Міжнароднага кангрэсу супраць смяротнага пакарання. Сустрэча адбываецца 21-23 чэрвеня ў Осла.
На працягу летніх месяцаў Папа Францішак не будзе цэлебраваць традыцыйныя ранішнія св. Імшы з вернікамі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты — месцы, ў якім пражывае.
Першыя экспанаты для этнаграфічнай калекцыі Ватыкана былі атрыманыя ў 1691 годзе, калі двор Пантыфіка атрымаў падарункі з Мексікі. Адным з іх быў каменны змей Кецалькаатль, які ўвасабляў бога індзейцаў-ацтэкаў.
20-23 чэрвеня ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце праходзіць штогадовая канферэнцыя прадстаўнікоў епіскапатаў з англамоўных краін, прысвечаная абароне непаўналетніх у Касцёле.Ініцыятарамі правядзення форума з’яўляюцца біскупскія Канферэнцыі Англіі і Уэльса, Кеніі, а таксама «Цэнтр абароны дзяцей» Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта.
Перш чым судзіць іншых, трэба паглядзець на сябе ў люстэрка, адзначыў Папа Францішак 20 чэрвеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік падкрэсліў, што Божае суджэнне адрознівае ад чалавечага не ўсемагутнасць, а міласэрнасць.
20 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Палітык прыбыў у Ватыкан, каб «абмеркаваць праблемы міжнароднага тэрарызму і кровапраліцця ў імя рэлігіі, а таксама спосабаў устанаўлення міру на Блізкім Усходзе», гаворыцца ў паведамленні канцэлярыі былога кіраўніка ізраільскай дзяржавы.
Святы Айцец Францішак 20 чэрвеня ўзначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Падчас яго было прынята рашэнне адносна кананізацыі 16 кастрычніка 2016 г. пяці благаслаўлёных.