22 ліпеня ў Ватыкане была абнародавана Апостальская канстытуцыя «Vultum Dei quaerere» («Пошук Божага аблічча»), прысвечаная жаночаму кантэмпляцыйнаму жыццю.
Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Пітэр Тарксан перадаў бакам узброенага канфлікту ў Паўднёвым Судане пасланне, у якім Святы Айцец рашуча заклікае да спынення насілля і будавання міру.
«Адпраўным пунктам з’яўляецца павага да чалавека і яго годнасці. У адваротным выпадку нянавісць, насілле і падзелы будуць расці», — сказаў кардынал П’етро Паралін.
20 ліпеня была апублікавана афіцыйная праграма аднадзённага візіту Папы Францішка ў Асізі. Пантыфік адправіцца ў пілігрымку 4 жніўня, нагодай для яе стане 800-годдзе адпусту «Portiuncula».
«Ужо блізкія ХХХІ Сусветныя дні моладзі, якія клічуць мяне на сустрэчу з маладымі людзьмі з усяго свету, запрошанымі ў Кракаў, і даюць мне радасную магчымасць сустрэцца з дарагім польскім народам», — так распачаў сваё відэапасланне да ўдзельнікаў моладзевага форуму, які пройдзе 26-31 ліпеня ў гістарычнай сталіцы Польшчы, Папа Францішак.
Пантыфік таксама паведаміў, што ў любы момант гатовы сустрэцца ў Ватыкане з сем’ямі загінулых.
Пастаянная місія назіральніка Святога Пасаду пры структурах ААН прыняла ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі «Ліквідацыя гандлю дзецьмі і падлеткамі» для абмеркавання эфектыўных метадаў барацьбы са з’явай, якая ператварае маладых людзей у нявольнікаў працы ці сексуальных паслуг.
Папа не толькі мае шырокае прызнанне, але і сутыкаецца з інтэнсіўнай ўнутрыкасцёльнай дыскусіяй, лічыць кардынал Крыстаф Шонбарн.
Папа Францішак скіраваў відэапасланне да юных удзельнікаў мерапрыемства «Together 2016», якое праходзіла ў Вашынгтоне (ЗША) 16 ліпеня. Ініцыятыва, якая носіць экуменічны характар, была арганізавана рухам малітвы і евангелізацыі «Pulse», заснаванага Нікам Холам.
Са студзеня Папа Францішак абвяшчае свае малітоўныя інтэнцыі ў фармаце кароткіх відэаролікаў на «YouTube». За паўгода толькі праз ватыканскія акаўнты ў сацыяльных сетках іх паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.
Папа Францішак і Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI напісалі прадмовы да біяграфіі ганаровага кіраўніка сусветнага праваслаўя, Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея I. Аб гэтым паведаміла ватыканская «L’Osservatore Romano».
17 ліпеня ў разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» на ватыканскай плошчы Папа Францішак адзначыў, што не дастаткова толькі прыняць госця ў свой дом і клапаціцца пра яго матэрыяльныя патрэбы, але што і ў роўнай ступені трэба таксама яго выслухаць і зразумець.
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 17 ліпеня Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, які нядаўна адбыўся ў Ніцы (Францыя).
Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Франса Даніэлса з пасады сакратара Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры па прычыне дасягнення пенсійнага ўзросту і прызначыў на яго месца біскупа Джузэпэ Шака, які да гэтага часу быў дапаможным сакратаром гэтай дыкастэрыі.
Як нагадаў падчас курса айцец Габрыэле Бэнтоліо, намеснік сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, місіянеры з аднаго боку з’яўляюцца «імпульсам» для мясцовага Касцёла, а з другога — уяўляюць сабой важны ўклад у справу ўніверсальнасці Касцёла.