«Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця». З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у «Твітэры».
28 лютага Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у летнюю рэзідэнцыю рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Правадзіць Святога Айца ў дворыку ватыканскага Апостальскага палацу сабраліся супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў і ўстаноў.
28 лютага папа Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Клементыйскай зале Апостальскага палацу з кардыналамі, прысутнымі ў Рыме. Святы Айцец сардэчна развітаўся з кожным іерархам, а таксама падзякаваў кардыналу Анджэла Садана, дэкану Калегіі кардыналаў, за яго зварот.
Удзячнасць за сведчанне апостальскага служэння, поўнага адрачэнняў, выказаў Святому Айцу ад імя Калегіі кардыналаў яе дэкан кардынал Анджэла Садана. У звароце іерарха адзначаецца, што кардыналы, прысутныя ў Рыме, збіраюцца сёння вакол Пантыфіка, каб «выказаць глыбокую любоў і ўдзячнасць» за яго служэнне для дабра Хрыстовага Касцёла і ўсяго чалавецтва.
З 27 красавіка 2005 г. па 27 лютага 2013 г. Бэнэдыкт XVI на 348 агульных аўдыенцыях сустрэўся з 5 мільёнамі 116 тысяччу вернікаў. Пра гэта паведамляе Прэфектура папскага дому.
Сёння, 28 лютага, а 20-й гадзіне папа Бэнэдыкт XVI складзе з сябе паўнамоцтвы. Пантыфік кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 г. Прапануем вашай увазе падборку яскравых момантаў яго Пантыфікату.
Падчас агульнай аўдыенцыі 27 лютага Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з прывітаннем на 11 мовах. «Дзякую вам за вашу цеплыню і любоў. Дарагія сябры, дзякую за ўсе гэтыя восем гадоў побач з вамі! Таксама дзякую за тое, што вас прыйшло так шмат на гэтую сустрэчу, за цеплыню і радасць вашай веры», — сказаў Папа.
27 лютага пасля агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Клементыйскай зале Апостальскага палацу з дзяржаўнымі дзеячамі Славакіі, Баварыі, Сан-Марына і Андоры.
«Я не пакідаю крыж, але новым чынам застаюся побач з Укрыжаваным», — з такімі словамі звярнуўся да вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сваёй апошняй агульнай аўдыенцыі, якая 27 лютага прайшла на плошчы Святога Пятра. Развітацца з Пантыфікам прыйшлі каля 150 тысяч чалавек.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даверыў малітоўныя інтэнцыі на 2014 год згодна са звычаем Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі прыводзіць новы нумар газеты «L’Osservatore Romano».
Падчас сустрэчы з журналістамі 26 лютага кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што пасля сыходу з пасады Наступніка святога Пятpа Папу будуць называць «Яго Святасць Бэнэдыкт XVI», «Папа на пенсіі» або «Рымскі Пантыфік на пенсіі».
25 лютага быў апублікаваны Апостальскі ліст Бэнэдыкта XVI у форме «motu proprio» адносна некаторых зменаў у парадку выбараў Папы. У дакуменце Святы Айцец патлумачыў, што гэтыя змены неабходны для таго, каб «гарантаваць як мага лепшае здзяйсненне (...) абрання Рымскага Пантыфіка».
25 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі трох кардыналаў, членаў спецыяльнай камісіі, створанай для расследвання ўцечкі канфідэнцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы.
Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды смерці бельгійскага кардынала Жульена Рыса, які адышоў у вечнасць 23 лютага ва ўзросце 93 гадоў. Гэты іерарх, якога Пантыфік год таму ўключыў у Калегію кардыналаў, лічыцца заснавальнікам фундаментальнай рэлігійнай антрапалогіі.
18 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў некаторыя змены ў «Ordo rituum pro ministerii Petrini initio Romae Episcopi» — рытуале, які змяшчае парадак цэлебрацый на пачатак служэння новаабраных Пантыфікаў.