Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа накіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды смерці кардынала Юзафа Глемпа
24.01.2013 16:47

«У маёй памяці кардынал Глемп застанецца чалавекам шчырай дабрыні, які адзначаўся прастатой, адкрытасцю і сардэчнай адданасцю справе Касцёла ў Польшчы і ў свеце», — піша Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ у спачувальнай тэлеграме на імя Мітрапаліта Варшаўскага кардынала Казімежа Ныча. Кардынал Юзаф Глемп, Прымас Польшчы на пенсіі, адышоў у вечнасць 23 студзеня.

 
Пасланне Папы на Дзень сродкаў масавай камунікацыі: сведчыць пра Евангелле ў рэчаіснасці фізічнай і лічбавай
24.01.2013 14:40

«Мас-медыя патрабуюць удзелу ўсіх, хто ўсведамляе каштоўнасці дыялога, дыскусіі і лагічнай аргументацыі», — адзначае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні на Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі. Пасланне апублікавана 24 студзеня, ва ўспамін св. Францішка Сальскага — апекуна супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.

 
Папа заклікаў да дапамогі пацярпелым ад паводкі ў Інданэзіі
23.01.2013 14:42

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 23 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб дапамозе пацярпелым ад вялікай паводкі, якая абрынулася на сталіцу Інданэзіі Джакарту. Паводка выклікала чалавечыя ахвяры і нанесла сур’ёзную шкоду.

 
Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з Генеральным сакратаром кампартыі В’етнама
22.01.2013 16:44

22 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара камуністычнай партыі В’етнама Нгуэна Фу Чонга. Гэта быў першы ў гісторыі візіт кіраўніка в’етнамскай камуністычнай партыі ў Апостальскую Сталіцу.

 
Пантыфіку прадставілі ягнят ва ўспамін св. Агнешкі
22.01.2013 11:03

21 студзеня, ва ўспамін св. Агнешкі, Пантыфіку прадставілі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі — адзнакі для асабліва ўганараваных іерархаў Касцёла.

 
Святы Айцец прывітаў удзельнікаў кангрэсу «Каталіцкай акцыі»
21.01.2013 20:09

«Служэнне святара як выхаваўцы належыць да важных аспектаў місіі Касцёла», — адзначыў папа Бэнэдыкт XVI у пасланні да італьянскага кангрэсу асістэнтаў руху «Каталіцкая акцыя». Тэмай кангрэсу, які пачаўся ў Рыме 21 студзеня, з’яўляецца роля асістэнта ў выхаванні свецкіх вернікаў.

 
Пантыфік сустрэнецца з камуністычным лідарам В’етнама
21.01.2013 15:19

22 студзеня Бэнэдыкт ХVI прыме Генеральнага сакратара камуністычнай партыі В’етнама Нгуэна Фу Чонга. Звычайна Святы Айцец прымае на аўдыенцыях кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, палітычных лідараў — рэдка.

 
Папа павысіў статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі
21.01.2013 11:35

19 студзеня папа Бэнэдыкт XVI павысіў статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі з Апостальскага экзархату да епархіі з тытулам Св. Уладзіміра Вялікага ў Парыжы для ўкраінцаў візантыйскага абраду. Першым епіскапам новастворанай епархіі стаў яе цяперашні Экзарх Барыс Гудзяк.

 
Папа падзякаваў дабрачынным арганізацыям за імкненне захаваць годнасць чалавека
20.01.2013 13:17

19 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады «Cor Unum», якое праходзіла ў Ватыкане і было прысвечана тэме «Любоў, новая этыка і хрысціянская антрапалогія».

 
Святы Айцец накіраваў тэлеграму новаабранаму Патрыярху Александрыйскаму
20.01.2013 13:05

19 студзеня папа Бэнэдыкт ХVІ накіраваў тэлеграму новаму Патрыярху Александрыйскаму Ісааку Ібрагіму Сідраку. Абранне Патрыярха адбылося 16 студзеня на пасяджэнні Сіноду Біскупаў Копцкага Касцёла ў Егіпце.

 
Арцыбіскуп Мюлер: пасланне кнігі Папы — у тым, што Бога можна пазнаць у свеце
19.01.2013 12:31

Адным з пасланняў апошняй кнігі трылогіі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта», прысвечанай дзяцінству Езуса, з’яўляецца перакананне, што Бога можна пазнаць у свеце і ў гісторыі, — адзначае прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер у газеце Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano».

 
Старшыня Папскай рады па культуры правядзе рэкалекцыі для Пантыфіка
18.01.2013 15:29

Упершыню рэкалекцыі для Святога Айца і Рымскай Курыі будзе весці старшыня аднаго з ватыканскіх ведамстваў. Бэнэдыкт XVI даверыў гэтае заданне старшыні Папскай рады па культуры кардыналу Джанфранка Равазі, які з’яўляецца таксама вядомым біблеістам.

 
Папа прыняў рашэнні адносна Касцёлаў усходняга абраду
18.01.2013 14:31

18 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў кадравыя і структурныя рашэнні, якія датычаць Касцёлаў усходняга абраду. Пантыфік удзяліў «еcclesiastica сommunio» — касцёльную камунію — абранаму 16 студзеня Патрыярху Александрыйскаму для коптаў-католікаў у Егіпце Ісааку Ібрагіму Сідраку.

 
Святы Айцец сустрэўся з экуменічнай дэлегацыяй Фінляндыі
18.01.2013 11:27

17 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю Фінляндыі. Дэлегацыя прыбыла ў Апостальскую Сталіцу з нагоды свята св. Генрыха, апекуна краіны.

 
З’явіўся твітэр-канал Бэнэдыкта XVI на лацінскай мове
18.01.2013 10:12

Папскі «Twitter» узбагаціўся яшчэ адной мовай. На гэты раз ёю стала лаціна. Дагэтуль Папа дасылаў свае твіты на англійскай, іспанскай, французскай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, польскай і арабскай мовах.

 
<< Першая < Папярэдняя 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 128 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.