Пасля 28 лютага Пантыфік будзе жыць у Кастэль Гандольфа на час sede vacante, а пасля накіруецца ў кляўзуровы кляштар на тэрыторыі Ватыкана. Пра гэта паведаміў Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння падчас звычайнай кансісторыі Яго Святасць Папа Бэнэдыкт ХVI аб'явіў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. Пятра. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу 28 лютага 2013 года ў 20.00 рымскага часу.
Напрыканцы малітвы «Анёл Панскі» 10 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў народы Далёкага Усходу з Новым годам, які яны адзначаюць сёння па лунным календары. «Мір, згода і падзяка Небу — паўсюдныя каштоўнасці, якія святкуюцца з гэтай радаснай нагоды», — сказаў Папа.
«Ваш Ордэн з самага пачатку адрозніваўся вернасцю Касцёлу і Наступніку св. Пятра, а таксама істотнаю духоўнаю ідэнтычнасцю, якая адпавядае высокім рэлігійным ідэалам», — з такімі словамі Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI звярнуўся да прадстаўнікоў Суверэннага Мальтыйскага Ордэна, якія прыбылі 9 лютага ў Ватыкан, каб сустрэцца з Папам.
8 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з выкладчыкамі і навучэнцамі Папскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свята Маці Божай Даверу, апякункі гэтай установы. Звяртаючыся да прысутных, Папа паразважаў аб сутнасці быць «абраным, пакліканым Богам».
Святы Айцец жадае, каб «новыя выклікі і блізарукія прыватныя інтарэсы» не пагражалі дасягненням, зробленым за 50 гадоў пасля падпісання Елісейскага дагавора паміж Германіяй і Францыяй. Аб гэтым напісаў ад імя Папы Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ да ўдзельнікаў канферэнцыі, якая 7 лютага адбылася ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце з нагоды юбілею падпісання гэтага дагавора.
7 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады па культуры на тэму «Новыя моладзевыя культуры», якое 6–9 лютага праходзіць у Апостальскай Сталіцы. У прамове Папа звярнуў увагу на шэраг праблем, з якімі сустракаецца сучасная моладзь.
Падчас агульнай аўдыенцыі 6 лютага Святы Айцец скіраваў словы прывітання да прадстаўнікоў урадавай дэлегацыі з Казахстана, Атлантычнага клуба з Балгарыі, біскупаў, якія ўдзельнічаюць у сімпозіуме, арганізаваным супольнасцю св. Ідзія, і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, 200-ы Генеральны Капітул якога праходзіць у гэтыя дні.
4 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджа Напалітана. Адбылося гэта перад канцэртам, прысвечаным 84-й гадавіне падпісання Латэранскіх пагадненняў.
Як i кожны месяц, на люты 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх датычыць сем’яў мігрантаў і народаў, якія пакутуюць з прычын войнаў.
11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць Звычайную кансісторыю па справах некаторых кананізацыйных працэсаў. Аб гэтым паінфармавала Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторыя пачнецца ў 11 гадзін.
Восенню Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з сем’ямі, які прыбудуць у Рым з розных краін свету з нагоды Года веры. Аб гэтым стала вядома 4 лютага падчас прэзентацыі актаў Сусветнай сустрэчы сем’яў.
Пра духоўны змест творчасці Людвіга ван Бетховена і Джузэпэ Вердзі нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне канцэрту, які адбыўся вечарам 4 лютага ў зале Паўла VI. Канцэрт быў арганізаваны пасольствам Італіі ў Апостальскай Сталіцы з нагоды 84-годдзя падпісання Латэранскіх пагадненняў.
4 лютага Папа атрымае ў падарунак трактат Галоўнага рабіна Францыі Жыля Бернхейма на тэму «атакі на сапраўдную постаць сям’і, якая складаецца з бацькі, маці і дзіцяці». У публікацыі, акрамя трактату, знаходзяцца таксама выказванні на гэтую тэму прадстаўнікоў Касцёла і іўдаізму.
«Радасць кансэкраванага жыцця заўсёды праходзіць праз удзел у крыжы Хрыста», — з такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў святой Імшы, якая 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, прайшла ў ватыканскай базыліцы. У гаміліі Папа паразважаў аб прадстаўленні гэтай падзеі ў Святым Пісанні і даў некаторыя парады кансэкраваным асобам.