Ім стаў арцыбіскуп Чарльс Даніэль Бальво, былы Апостальскі Нунцый ў Новай Зеландыі і 10 астраўных дзяржавах Ціхага акіяну, а таксама пастаянны наглядальнік Апостальскай Сталіцы на Ціхім акіяне.
Маліцца аб хрысціянскім адзінстве заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня. Пантыфік нагадаў, што 18 студзеня пачынаецца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў.
14 студзеня папа Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі італьянскай паліцыі, якая сочыць за парадкам на плошчы Св. Пятра, тэрыторыі вакол Ватыкана і арганізуе бяспеку Пантыфіка падчас падарожжаў па Італіі. Візіт паліцэйскіх і іх сем’яў да Святога Айца пасля свята Божага Нараджэння з’яўляецца даўняй традыцыяй.
12 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі князя Манака Альберта ІІ і яго жонку княгіню Шарлін. Госці сустрэліся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
11 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з афіцэрамі Ватыканскай жандармерыі і пажарнай службы. Папа адзначыў прафесіяналізм, з якім яны нясуць сваю службу, і нагадаў, што праца кожнага жандарма патрабуе вялікай ветлівасці і сардэчнасці, з якімі ён павінен прымаць пілігрымаў і турыстаў, што прыбываюць у Рым і Ватыкан.
10 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі новага пасла Босніі і Герцагавіны пры Апостальскай Сталіцы. Ім стала 37-гадовая Славіка Карачыч.
Пасля больш чым сямі гадоў Пантыфікату Бэнэдыкт XVI завяршыў першую серыю асабістых сустрэч са сваімі супрацоўнікамі. З красавіка 2005 г. Папа прыняў усе біскупскія групы з цэлага свету для асабістай размовы аб сітуацыі на месцах. Другая серыя сустрэч рапачнецца ўжо вясной.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве за мір у Сірыі. Пантыфік падзяліўся сваім болем за-за цярпення сірыйскага народa і заклікаў спрыяць абароне свабоды сумлення.
Пытанні Бога і чалавека, які шукае сэнс жыцця і мір у свеце, дзе пануюць канфлікты, — «чырвоная нітка» прамоваў Святога Айца на працягу апошніх тыдняў. Аб гэтым піша ў газеце Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» яе рэдактар Джаванні Марыя Віян.
7 студзеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Такія сустрэчы адбываюцца штогод пасля святаў Божага Нараджэння і Новага году. Лейтматывам сёлетняга паслання стаў заклік да спрыяння міру на планеце.
У Ватыкане перасталі прымаць банкаўскія карткі. Цяпер за сувеніры, білеты ў музеі і іншыя паслугі турысты будуць вымушаны расплочвацца выключна наяўнымі. З 1 студзеня 2013 г. Італьянскі цэнтральны банк заблакаваў усе безнаяўныя плацяжы.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, падчас ранішняй літургіі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць біскупскую сакру святарам, сярод якіх — асабісты сакратар Пантыфіка і прэфект Папскага дома кс. прэлат Георг Генсвайн.
Нешпарамі з удзелам Святога Айца завяршыўся ў Апостальскай Сталіцы 2012 год. У гаміліі Папа звярнуў увагу на значэнне гімна «Te Deum», які прагучаў падчас гэтай урачыстасці.
Вячэрняя малітва з Папам, якая адбылася сёння, 29 снежня, на плошчы св. Пятра ў Рыме, стала цэнтральным пунктам 35-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай супольнасцю з Тэзэ. Спачатку Святы Айцец праехаў паміж сектарамі ў папамабілі і благаславіў моладзь.
Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу на значэнне прывітання, якое папа Бэнэдыкт ХVI скіраваў новаму кіраўніцтву Кітайскай Народнай Рэспублікі падчас сёлетняга благаслаўлення «Urbi et Orbi». Святы Айцец нагадаў падчас благаслаўлення аб высокім заданні, якое чакае кітайскіх кіраўнікоў.