15 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсэску. У ходзе перамоваў былі абмеркаваны адносіны паміж Румыніяй і Апостальскай Сталіцай.
Канклаў — сход кардыналаў, які склікаецца для абрання новага Папы — распачнецца не раней 15 сакавіка і не пазней 20. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Пасля заканчэння прабывання на Пасадзе св. Пятра, 28 лютага, Святы Айцец накіруецца спачатку ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, а праз некаторы час вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары «Mater Ecclesia». Пра гэта паведаміў 14 лютага старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
14 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з духавенствам дыяцэзіі Рыма. Пантыфік заклікаў святароў да вернай рэалізацыі пастановаў Другога Ватыканскага Сабору і запэўніў у сваёй малітве.
«Заахвочваю маладых бразільцаў, каб у Евангеллі Езуса шукалі сэнс жыцця», — з такімі словамі звяртаецца Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні на «Кампанію братэрства», якая распачалася ў Бразіліі 13 лютага, з пачаткам Вялікага посту. Акцыя арганізуецца ў краіне ўжо ў 50-ы раз.
На значэнне сельскай гаспадаркі для эканамічнага росту і патрэбу рэформ у ёй звярнуў увагу Бэнэдыкт ХVI у звароце да ўдзельнікаў 36-й сесіі Міжнароднага фонду сельскагаспадарчага развіцця. Працы гэтай арганізацыі, якая займаецца мабілізацыяй фінансавых рэсурсаў у мэтах павелічэння вытворчасці прадуктаў харчавання і паляпшэння становішча бедных груп насельніцтва, праходзяць у Рыме 13–14 лютага.
«Навяртанне магчымае як ласка, калі з’яўляецца дзеяннем Бога, плёнам веры ў Яго міласэрнасць. Яно становіцца канкрэтнай рэчаіснасцю нашага жыцця толькі тады, калі ласка Бога пранікае нас», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ў Папяльцовую сераду 13 лютага. На літургію прыбыла мноства вернікаў, каб развітацца з Пантыфікам.
«Дзякуем за прыклад простага і пакорнага працаўніка ў вінаградніку Пана, працаўніка, які ўмеў кожную хвіліну рабіць тое, што найважнейшае: несці Бога людзям і весці людзей да Бога», — такімі словамі падзякаваў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас святой Імшы ў Папяльцовую сераду, 13 лютага.
У бліжэйшыя дні ў раскладзе Святога Айца Бэнэдыкта XVI не адбудзецца сур’ёзных зменаў. У апошні дзень свайго Пантыфікату Папа сустрэнецца з членамі Калегіі кардыналаў. Аб гэтым паінфармаваў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
На пачатку агульнай аўдыенцыі 13 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў вернікам аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра. Пантыфік папрасіў аб малітве за сябе, за будучага Папу і за Касцёл.
12 лютага падчас сустрэчы з журналістамі старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паінфармаваў, што энцыкліка на тэму веры, якая магла б стаць чацвёртай энцыклікай папы Бэнэдыкта XVI, не будзе апублікавана, бо гэтага не дазваляе рэдакцыйны стан яе тэксту на сённяшнім этапе.
Бэнэдыкт XVI скончыць выконваць абавязкі Рымскага Пантыфіка 28 лютага ў 20.00 — час, калі Святы Айцец звычайна заканчвае свой працоўны дзень, перш чым адправіцца на вячэрнюю малітву і адпачынак. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі кс. Фэдэрыка Ламбардзі, старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, дадаўшы, што апошні працоўны дзень Папы пройдзе звычайным чынам.
Кардынал Ёзаф Ратцынгер — папа Бэнэдыкт XVI — быў абраны на Пасад св. Пятра 19 красавіка 2005 года. Прапануем асноўныя падзеі і лічбы, якімі суправаджаўся яго Пантыфікат.
Падчас звычайнай кансісторыі 11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разам з Калегіяй кардыналаў пастанавіў, што да ліку святых будуць далучаны мучанікі з італьянскага Атранта і дзве заснавальніцы законных супольнасцяў. Кананізацыю, якая запланавана на 12 мая, здзейсніць новы Папа.
Працэдура абрання Папы канчаткова склалася толькі ў другой палове XIII ст. На працягу першых трох стагоддзяў Пантыфіка абірала духавенства і вернікі. Пазней гэтае права пакідалася за манархамі. Апошнія змены ў правілы выбару Пантыфіка ўнёс Папа Бэнэдыкт XVI.