«Рэдка папскае пасланне прымалася з таким паўсюдным разуменнем і захапленнем, як гэта мела месца ў Ліване», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваім артыкуле. Святар падкрэсліў гасціннасць, з якой прынялі Святога Айца ісламскія лідары падчас яго візіту ў Ліван, а таксама павагу, з якой яны сустрэлі пасланне міру і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі і мусульманамі.