Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Жан Луі Таран накіраваў пасланне да будыстаў з нагоды свята Весак. Дзень нараджэння Буды ў Японіі адзначаць 8 красавіка, а ў іншых краінах Далёкага Усходу — у пачатку мая.
Ва ўрачыстасць Пальмовай нядзелі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Падчас Імшы Пантыфік благаславіў аліўкавыя галінкі, якія прынеслі з сабой вернікі і якія падрыхтавалі тэхнічныя службы Ватыкана.
Цікава, як выглядае дзень Папы Рымскага? Кіраваць паўсюдным Касцёлам і быць у курсе падзей ва ўсім свеце — няпростая справа. Італьянскі журналіст Альда Марыя Валлі дае кароткае апісанне аднаго дня Святога Айца Бэнэдыкта XVI.
Ватыканская Кангрэгацыя Божага Культу і дысцыпліны Сакрамэнтаў адобрыла прадстаўлены амерыканскім епіскапатам «Абрад благаслаўлення дзіцяці ва ўлонні маці». У хуткім часе дакумент будзе апублікаваны на англійскай і іспанскай мовах і з’явіцца ва ўсіх амерыканскіх парафіях да 13 мая.
21 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Імі сталі: арцыбіскуп Дурбана кардынал Уільфрыд Фокс Напіер і біскуп Аўгсбурга на пенсіі Вальтэр Мікса.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI штодня моліцца на ружанцы перад абразом Маці Божай Гвадэлупскай. Такім чынам Пантыфік рыхтуецца да візіту ў Лацінскую Амерыку.
19 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха Александрыйскага Шэнуды ІІІ, які памёр 17 сакавіка.
14–16 верасня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць візіт у Ліван. Аб гэтым паведаміў Патрыярх Мелькіцкай Царквы Грыгорый ІІІ Лахам.
18 сакавіка 2012 г. перад традыцыйнай нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў рэгулярна прыступаць да сакрамэнту споведзі, каб «атрымаць прабачэнне і зрабіць шлях да навяртання больш інтэнсіўным».
16 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разам з супрацоўнікамі Рымскай Курыі праслухаў другое велікапоснае казанне прапаведніка Папскага Дома ў Ватыкане а. Раньера Канталамесы.
У чацвер 15 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Грыгорыем ІІІ Лахамам, Патрыярхам Мелькіцкай Царквы (аб’ядноўвае грэка-католікаў на Бліжнім Усходзе).
Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні сем’ям ахвяраў катастрофы бельгійскага аўтобуса ў Швейцарыі, у выніку якой загінулі 28 чалавек, у тым ліку 22 дзіця. Тэлеграму ад імя Пантыфіка скіраваў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіа Бэртонэ.
3 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае рымскую сядзібу Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Нагодай стане 50-я гадавіна існавання аддзялення медыцыны і хірургіі, вядомага як «Клініка Джэмэлі».
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Верчэльскага ў сувязі з забойствам Франчэска Ламалінара, італьянскага грамадзяніна, якога ўтрымлівалі ў якасці заложніка тэрарысты ў Нігерыі.
Падчас нядзельнай агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разважаў над евангельскім фрагментам, у якім апавядаецца аб тым, як Езус выгнаў са святыні гандляроў і ўстанавіў новы культ — культ любові, новай святыні, якой з’яўляецца Ён сам.