Галоўнай падзеяй 10 сакавіка 2012 г. у Каталіцкім Касцёле стала сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI і главы Англіканскай Царквы Роўэна Уільямса. У гэты ж дзень у рымскай базыліцы Грыгорыя Вялікага Пантыфік узначаліў урачыстыя нешпары, у якіх прыняў удзел арцыбіскуп Кентэрберыйскі.
7 сакавіка 2012 г. Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг прызначэнняў. Так Святы Айцец прызначыў сакратара Калегіі Кардыналаў (ім стаў арцыбіскуп Ларэнцо Бальдзісэрры) і новых членаў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памятае ў малітвах пра ахвяраў трагічнага выбуху на складзе боепрыпасаў у Браззавіле, сталіцы Конга, што адбыўся 4 сакавіка 2012 г. У выніку здарэння занінулі звыш 200 чалавек.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні польскаму народу ў сувязі з катастрофай на чыгунцы, у выніку якой загінулі 16 чалавек, каля 60 былі паранены.
5 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў членамі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Антоніа Канісарэса, прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, кардынала Ларана Пасінью, арцыбіскупа Кіншасы (Конга), і арцыбіскупа Хасэ Актавіа Руіса Арэнаса, сакратара Папскай рады па новай евангелізацыі.
У нядзелю 4 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў парафію ў маладым рымскім мікрараёне Таррына. Убачыўшы вялікую колькасць дзяцей на літургіі, Пантыфік усклікнуў: «Аднак, Рым жыў і будзе жыць заўтра!»
«Усе мы маем патрэбу ва ўнутраным святле, каб перамагаць жыццёвыя выпрабаванні. Гэтае святло прыходзіць ад Бога і дае нам яго Хрыстус», — нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас разважанняў перад малітвай «Анёл Панскі» ў нядзелю 4 сакавіка 2012 г.
Выступаючы перад удзельнікамі XIX сесіі Рады ААН па правах чалавека на тэму сітуацыі ў Сірыі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Сільвана Тамазі нагадаў заклік Папы аб неабходнасці тэрміновага спынення праліцця крыві і салідарнасці з ахвярамі насілля.
Колькасць католікаў у Босніі і Герцагавіне пастаянна зніжаецца. За апошнія 20 гадоў яна паменшылася ўдвая. На гэта звярнуў увагу кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржсакратар Яго Святасці, які ад імя Пантыфіка скіраваў пасланне да мясцовых біскупаў.
29 лютага 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI стаў шостым найстарэйшым Папам у гісторыі, апярэдзіўшы ў гэтым спісе Яна Паўла II. Менавіта 29 лютага Бэнэдыкту XVI споўнілася 84 гады 10 месяцаў 2 тыдні і 1 дзень. Папярэдні Пантыфік да гэтага ўзросту не дажыў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, што пройдзе з 29 мая па 3 чэрвеня ў Мілане. Гэта будзе ўжо 28-е папскае падарожжа.
10 сакавіка 2012 г. у рымскай базыліцы Грыгорыя Вялікага Cвяты Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліць урачыстыя нешпары, у якіх прыме ўдзел глава Англіканскай Царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс.
Штодня падчас Вялікага посту ў твітары будуць публікавацца вытрымкі з прамоваў Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Па інфармацыі Ватыканскага рыдыё, з пачатку посту на рассылку твітар-паведамленняў ад Пантыфіка падпісалася каля 16 тысяч чалавек.
Па традыцыі на пачатку Вялікага посту Святы Айцец сустракаецца з духавенствам Рымскай дыяцэзіі. Сёлета такая сустрэча адбылася ў чацвер 23 лютага. Бэнэдыкт XVI звярнуўся да прысутных, разважаючы ўрывак з Паслання да Эфесцаў (4, 1–16).
22 лютага 2012 г., у першы дзень Вялікага посту, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі ўзначаліў святую Імшу ў рымскай базыліцы святой Сабіны на Авенціне.