27 чэрвеня адбылося пасяджэнне Наглядальнай рады Інстытута рэлігійных спраў т.зв. Ватыканскага банка. Рада сустрэлася таксама з Наглядальнай камісіяй кардыналаў, якую ўзначальвае Дзяржсакратар Яго Святасці Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
Пасланню да Філіпянаў, напісаным святым Паўлам падчас яго знаходжання ў вязніцы, прысвяціў агульную аўдыенцыю Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Аўдыенцыя ў сераду 27 чэрвеня прайшла ў зале Паўла VI і стала апошняй перад выездам Папы на адпачынак.
У Ватыканскай фільматэцы знойдзена ўнікальная стужка з кадрамі святой Імшы, якую ў вігілію Божага Нараджэння, 24 снежня 1968 г., узначаліў папа Павел VI. Літургія цэлебравалася на заводзе ў італьянскім горадзе Таранта.
Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць паліі 44 арцыбіскупам-мітрапалітам. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.
Бэнэдыкт XVI здзейсніў новыя прызначэнні ў ведамствах Ватыкана. Змены закранулі кіраўніцтва Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, Папскіх місійных справаў і Папскай камісіі «Ecclesia Dei», што дзейнічае ў рамках Кангрэгацыі Веравучэння.
26 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI наведаў рэгіён Эмілія-Раманья ў Паўночнай Італіі, які пацярпеў ад землятрусу 29 мая гг. Пантыфік прыбыў падтрымаць ахвяр бедства і прынесці ім надзею.
У панядзелак 25 чэрвеня, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Нараджэння Яна Хрысціцеля, які з’яўляецца нябесным заступнікам Мальтыйскага ордэна, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў яго Вялікага магістра Фра Мэцью Фэсцінга.
23 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI правёў кансультацыі з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі і некаторымі іншымі кардыналамі адносна прыняцця адпаведных рашэнняў пасля крадзяжу дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы.
Асобе святога Яна Хрысціцеля Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваё разважанне перад малітвай «Анёл Панскі». 24 чэрвеня Касцёл адзначаў урачыстасць нараджэння прарока памежжа Старога і Новага Запаветаў.
22 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі каля 100 членаў найбуйнейшай італьянскай сельскагападарчай асацыяцыі «Coldiretti». Пантыфік выразіў сваё захапленне дзейнасцю арганізацыі на карысць сем’яў, якія жывуць і працуюць у італьянскіх вёсках.
21 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў cесіі Сходу па справах дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO). Форум арганізацыі праходзіў ў Рыме з 18 па 20 чэрвеня.
У сераду 20 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Латвіі Валдзісам Дамброўскісам. Падчас сустрэчы быў адзначаны асаблівы ўклад Касцёла ў сацыяльнае жыццё балтыйскай краіны.
Катэхезу 20 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў малітве благаслаўлення і падзякі, якой св. Павел распачаў сваё Пасланне да Эфесцаў.
У аўторак 26 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае тэрыторыі, якія нядаўна пацярпелі ад землятрусу на поўначы Італіі (рэгіён Эмілія-Раманья). Пантыфік затрымаецца ў касцёле Равэрэта дзі Нові, дзе 29 мая ў выніку прыроднай катастрофы загінуў мясцовы пробашч.
Літургія нядзелі прапаноўвае нам дзве кароткія прыпавесці, якія сказаў Езус: аб зерні, якое само ўзыходзіць, і аб зерні гарчычным. Праз гэтыя вобразы Пан паказвае таямніцу слова і Божага Валадарства, а таксама паказвае прычыны нашай надзеі і дзеяння. Аб гэтым казаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 17 чэрвеня.