Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая праходзіць у італьянскім Асізі на тэму «У слуханні Бога — на старонках гісторыі: свецкасць прамаўляе да кансэкраванасці».
Падчас падарожжа ў Ліван, якое адбудзецца ў верасні, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць іерархам з Блізкага Усходу спецыяльную апостальскую адгартацыю, прысвечаную праблемам рэгіёна. Яна з’яўляецца плёнам разважанняў і дыскусій паміж удзельнікамі Сінода Біскупаў, які праходзіў 10–24 кастрычніка 2010 г. у Ватыкане.
17 ліпеня ў Рыме праходзіла сустрэча найбуйнейшых аб’яднанняў служачых цыркаў і лунапаркаў. Яны абмеркавалі магчымасць ініцыятыў, звязаных з Годам веры ў Каталіцкім Касцёле. Менавіта гэтаму будзе прысвечана сустрэча са Святым Айцом, якая адбудзецца 1 снежня.
Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў ХІІ кантынентальнай сустрэчы душпастырства афра-амерыканцаў, якая праходзіць з 13 па 20 ліпеня ў эквадорскім горадзе Гуаякіль. Тэма форуму вельмі шырокая: «Душпастыртсва афра-амерыканцаў у Карыбскім басейне ў святле Дакумента з Апарэсіды. Праблемы і надзеі Касцёла і грамадства».
11 ліпеня ў летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа прагучаў канцэрт спецыяльна для Пантыфіка. Менавіта ў гэты дзень, калі Касцёл узгадвае постаць святога Бэнэдыкта, апекуна Еўропы, Святы Айцец адзначае свае імяніны.
9 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў цэнтр ксяндзоў вербістаў у Нэмі (каля Рыма). У гэтыя дні там завяршылася генеральная капітула закона Місіянераў Божага Слова.
У другую нядзелю ліпеня Каталіцкі Касцёл адзначыў так званы Дзень мора (марскую нядзелю), у які асаблівай малітвай ахінае працаўнікоў мора. Марское душпастырства было арганізавана невялікай групай людзей у Глазго (Вялікабрытанія) 3 кастрычніка 1920 г., каб духоўна і матэрыяльна дапамагчы католікам, якія працуюць на моры. А сам дзень святкуецца з 1975 г.
У італьянскіх кнігарнях з’явілася кніга арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, цяперашняга Апостальскага нунцыя ў РБ «Каўказ і наваколлі. Падарожжа да хрысціянства на памежжы». Раней іерарх прадстаўляў Ватыкан у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.
У Ватыкане была абнародавана праграма вераснёўскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван, падчас якога будзе падпісаны і афіцыйна прэзентаваны Апостальскі зварот па выніках Сінода Біскупаў па Блізкім Усходзе.
Апостальская Сталіца абнародавала выданні двух першых літургічных абрадаў для былых англіканаў — пахавання і сакрамэнту сужэнства. Гэта англіканскія тэксты, якія цяпер узбагачаюць літургію Каталіцкага Касцёла.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зняў з пасады Мітрапаліта Трнавы (Славакія) арцыбіскупа Рабэрта Безака. Такое рашэнне было прынята пасля апостальскай візітацыі ў студзені гг. на прадмет кадравай палітыкі мітрапаліта, стану духавенства і кіравання касцёльнай маёмасцю.
У ліпені не будзе папскіх аўдыенцый. 3 ліпеня Пантыфік накіруецца ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа. Падчас свайго знаходжання тут Святы Айцец звычайна працуе над сваімі кнігамі і дакументамі, сустракаецца са шматлікімі гасцямі.
У нядзелю 1 ліпеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на плошчу Святога Пятра, каб прыняць удзел у традыцыйнай нядзельнай малітве «Анёл Панскі». У прамове перад малітвай Святы Айцец паразважаў над фрагментам Евангелля, прадстаўленым на гэтую нядзелю евангелістам Маркам.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Уільяма Левады з пасады прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, кіраўніка Камісіі «Ecclesia Dei», Папскай біблійнай камісіі і Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Адстаўка іерарха звязана з дасягненнем пенсійнага ўзросту.
28 чэрвеня падчас аўдыенцыі для кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэты адносна прызнання цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў 22 кандыдатаў на алтар.