У нядзелю 13 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пабываў у Таскане. Праграма візіту ў гэты рэгіён Італіі ахоплівала наведванне трох месцаў: горада Арэцца, санктуарыя ў Ла Вэрна і горада Сансэльпокра.
11 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў у Апостальскім палацы нацыянальных дырэктараў Папскіх місійных таварыстваў з розных краін свету, якія сабраліся ў Рыме на сваёй штогадовай асамблеі.
10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў 17 дэкрэтаў, якія датычаць беатыфікацыі 52 чалавек з Італіі, Аўстрыі, Эквадора, Чэхіі, Іспаніі, ЗША, Бразіліі, Францыі і Германіі. Сёння Пантыфік сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амато.
10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з лідарамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы Папа адзначыў высокі дынамізм паўднёваамерыканскіх іўдзейскіх супольнасцяў у краінах каталіцкай большасці. Асабліва добрыя адносіны паміж Касцёлам і паслядоўнікамі іўдаізму назіраюцца ў Аргенціне і Бразіліі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага біскупа Сеула (Карэя). Ім стаў 68-гадовы Эндру Еом Су Юнга. Яго папярэдніку споўнілася 80 гадоў і Пантыфік прыняў прашэнне аб адстаўцы.
Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана з нагоды пачатку 7-га года Пантыфікату Бэнэдыкта ХVI зробіць Святому Айцу музычны падарунак. 11 мая 2012 г. у Ватыкане адбудзецца канцэрт. Пад кіраўніцтвам вядомага італьянскага дырыжора Рыкарда Муці аркестр і хор Рымскай оперы выканаюць «Магніфікат» Антоніо Вівальдзі і «Stabat Mater» i «Te Deum» Джузэпэ Вэрдзі.
6 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». У прамове Папа звярнуўся да тэксту нядзельнага Евангелля, дзе Хрыстус параўноўваецца з вінаграднай лазой: «Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец мой — вінаградар» (пар. Ян 15, 1).
4 мая Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы ад новых паслоў, якія будуць прадстаўляць Арменію, Ірландыю, Малайзію, Фіджы і Эфіопію пры Святым Пасадзе. У прамове да іх Святы Айцец падкрэсліў неабходнасць хуткага рэагавання на выклікі, бо планета стала зусім «маленькай», дзякуючы сродкам камунікацыі.
15 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае мястэчка Фраскаці каля Рыма. Тут раніцай Пантыфік узначаліць літургію, а пасля накіруецца ў рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, каб апоўдні ўзначаліць малітву «Анёл Панскі».
«Мюнхенец у Рыме» — пад такой назвай у Лейпцыгу выйшла кніга жартаў, вясёлых эпізодаў з рымскага жыцця Пантыфіка. Аўтарам з’яўляецца Бернхард Мюллер-Хюльзебуш.
3 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў факультэт медыцыны і хірургіі імя Агастына Джэмэллі Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, які знаходзіцца ў Рыме і больш вядомы як паліклініка «Джэмэллі».
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў ахвяраванне ў памеры 250 тысяч долараў на Брытанскі ардынарыят для англіканаў, якія перайшлі ў Каталіцкі Касцёл. Кіраўнік гэтай структуры, былы англіканскі біскуп кс. прэлат Кейт Ньютан, адзначыў, што дар Папы паспрыяе стабільнасці ардынарыята.
У нядзелю 29 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са шматлікімі пілігрымамі, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Рыме, каб разам памаліцца «Regina Caeli».
У ліпені не будзе папскіх аўдыенцый. У нядзелю 1 ліпеня пасля малітвы «Анёл Панскі» Пантыфік накіруецца ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа.
23 красавіка Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў VII Сусветнага кангрэса душпастырства турызму, які праходзіць у Мексіцы з 23 па 27 красавіка. У ім Святы Айцец падкрэсліў вартасць турызму як характэрнай з’явы нашага часу, а таксама назваў звязаныя з ім праблемы.